НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ВЯЛІКДЗЕНЬ. АБАРАНЯЙМА СЬВЯТЫ КРЫЖ.

ВЯЛІКДЗЕНЬ. АБАРАНЯЙМА СЬВЯТЫ КРЫЖ.

Віншую Беларусаў-каталікоў зь Вялікаднем, зь вялікім сьвятам Зьмёртвыхустаньня Хрыстовага!

Гэта сьветлае сьвята ўсіх хрысьціян, якое сьведчыць пра Боскую прыроду Хрыста і магчымасьці дасканалага чалавека, якому празь веру яго і добрыя ўчынкі абяцаная вечнасьць побач з Хрыстом. 

Мы бачым, што, як напісана, сьвет перапоўніўся злом, забіваюць хрысьціян, спальваюць хрысьціянскія храмы, нашчадкі бандытаў выдзіраюць крыжы на магільніку генацыду ў Курапатах, а галоўны бес прамаскоўскай хунты голасна нізкімі словамі абгаджвае памяць расстраляных за часы сталінізму людзей. Ён будзе пакараны Госпадам. Але мы – абараняйма нашыя ідэалы, хрысьціянскую веру, крыжы ў Курапатах, ходзім туды, дбаем пра справядлівасьць і будучыню, не дазваляйма рэжымным бесам зьдзеквацца над магіламі расстраляных. Абараняйма  сьвяты Крыж, які стаў для людзей Беларусі сімвалам памяці і Адраджэньня. Слава Ісусу Хрысту!

21-22 красавіка 2019 г.    Зянон Пазьняк

Дадаць у: