НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ВЫХАД -- ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД ЗАБОЙЦЫ

ВЫХАД -- ПАЗБАЎЛЕНЬНЕ АД ЗАБОЙЦЫ

Вайсковы парад і намечанае масавае сьвяткаваньне савецкіх датаў насуперак небясьпечнасьці эпідэміі і паміраньня людзей востра паставіла пытаньне тэрміновага адхіленьня Лукашэнкі ад пасады. Усё вырашаецца толькі адным дзеяньнем -- пазбаўленьнем ад вар’ята на вяршыні ўлады.

Тэарытычна існуе магчымасьць зрабіць гэта з выкарыстаньнем закона і з волі выканаўцаў закона. Але, практычна, такое дзеяньне выключаецца. Каб прадухіліць грамадзкую катастрофу і сьмерць тысячаў людзей, застаецца толькі адзін чыньнік -- ліквідацыя злачынцы.

Суд над злачынцам пасьля эпідэмічнага генацыду -- гэта ўжо будзе толькі канстатацыя масавага забойства людзей, якіх да жыцьця ня вернеш.

На сёньняшні дзень, пакуль вар’ят існуе і аддае распараджэньні, можна параіць беларусам хутчэй самаарганізавацца дзеля выратаванья самых сябе ад хваробы і сьмерці. Трэба выконваць усе рэкамендацыі і засьцярогі ад эпідэміі, дапамагаць адзін аднаму і медыцынскаму персаналу.

Засьцерагаючыся ад эпідэміі, трэба рыхтавацца да грамадзкага супраціву, не выконваць распараджэньняў вар’ята. Падкрэсьліваю ізноў: зараз ні грамадзтва, ні нацыя, ні ўлада, не ў стане пазбавіцца ад забойцы ва ўладзе. За тысячу гадоў нашай гісторыі не было такога, каб на вяршыні ўлады апынуўся вар’ят і зьнішчаў народ. Гіпатэтычна магчымасьць хутка вырашыць праблему прымусовага выміраньня народа ад эпідэміі існуе толькі шляхам ліквідацыі забойцы. Ва ўмовах генацыду – гэта юрыдычна апраўданае дзеяньне.

Далейшыя падзеі пакажуць чым скончыцца для грамадзтва гэты цёмны час. Калі меркаваць разумна -- то трэба змагацца. Прадбачліва -- рыхтавацца да катастрофы, каб зьменшыць яе разбуральныя вынікі і зьберагчы тое, што застанецца.

8 траўня 2020 г.                                              Зянон Пазьняк

Дадаць у: