НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ЯК УЛАДКАВАНЫЯ МАЗГІ ФАШЫСТАЎ

ЯК УЛАДКАВАНЫЯ МАЗГІ ФАШЫСТАЎ

Гістарычны факт. У 1943 годзе ў Менск прыляцеў райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер. Ён інспэктаваў, як адбываецца планавая ліквідацыя габрэяў і прысутнічаў на расстрэле ў Трасьцянцы. У час расстрэлу райхсфюрэр ад жаху ўбачанага самлеў. Ачомаўшыся, ён зрабіў разнос начальніку Менскай СД (які кіраваў расстрэлам) і запатрабаваў расстрэльваць "больш гуманна".

Гуманныя традыцыі, агучаныя райхсфюрэрам, жывуць і захаваліся ў Менску да сёньняшняга дня.

16 кастрычніка 2020 г. начальнік Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Мікалай Карпянкоў заявіў, што на акцыі пратэсту «мы, вядома, гуманна выкарыстаем у дачыненьні да іх (пратэстоўцаў) зброю, у тым ліку і агнястрэльную. І самых небясьпечных „востракапытных“ з вуліцы прыбяром». Невядома, ці гукаў ён пры гэтым "Гайль, Бацька!", але словы начальніка трэба зафіксаваць

 

17-Х-2020.                                                        Зянон Пазьняк

Дадаць у: