НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Зянон Пазьняк: АБ ІСНАВАНЬНІ

Зянон Пазьняк: АБ ІСНАВАНЬНІ

Наша галоўная задача -- збавіцца ад акупацыі і зьберагчы дзяржаву. Найперш мусяць быць два дзеяньні: не дапусьціць уцягваньня беларускага войска ў вайну супраць Украіны на баку Пуціна і другое -- дамагчыся міжнароднага прызнаньня для Беларусі статусу часова акупаванай краіны войскам Расейскай Фэдэрацыі.

Дзеля разуменьня гэтых задачаў трэба ведаць базавыя неабходнасьці беларускага нацыянальнага існаваньня. Мусім выразна разумець, што за вораг стаіць перад намі і чаго ён хоча дасягнуць.

Калі коратка: галоўнае для расейскаё арды -- забраць тэрыторыю Беларусі і зьнішчыць Беларускі народ шляхам русіфікацыі і перасяленьня. Пры супраціве -- фізічнае вынішчэньне. (Дарэчы, тое ж і з украінцамі).

Гэта важна ведаць і разумець, хоць меркаваньне сацыяльных ідыётаў (як правіла) будзе іншым, галасьлівым і пераважным.

Ніжэй прапаную абнавіць памяць пра рэчы, якія беларусам нельга забываць.

 

22-03-2022    Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: