НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Зянон Пазьняк: "Панове, не чытайце паскудзтва."

Зянон Пазьняк: "Панове, не чытайце паскудзтва."

Тэлефон. Пачаліся званкі. Ізноў Юра Дракахруст у жоўтым друку нагадзіў на ўсіх -- на мяне, на Сахашчыка, прыплёў Навумчыка. У маладосьці ён быў прыстойны хлапец. Я нават яго ў Аргкамітэт БНФ прапанаваў. І ён нядрэнна выглядаў, пакуль нацыянальная беларуская ськіраванасьць Народнага Фронту ня  стала ўпоперак ягонаму выхаваньню. Ён пакінуў БНФ, пайшоў у журналістыку (хоць сам не журналіст) і з таго часу рэгулярна  папісвае супраць адраджэнцаў. Найбольш дасталося Валеры Сахашчыку. Гэта, маўляў, "траянскі конь" "палітычнай жывёлы Пазьняка" і  "лох" у палітыцы, які "дарэмна ганарыцца гэтай сваёй у ёй навічковасцю", якога "чакае сумны лёс аказацца лубянскім агентам і дурнем".  Рэдкасная мярзотнасьць ад Дракахруста. Адчынілася цэлая памыйная яма.

Валеры Сьцяпанавічу, магчыма, прышлося такое ў свой адрас чытаць першы раз у жыцьці. Вось такоё яно ёсьць абслугоўваючае антыбеларускую палітыку пішучае (гадзячае) асяроддзе. Прыстойныя людзі на такое не рэагуюць. Панове, не чытайце паскудзтва. Тут я павінен засьведчыць, што Валеры Сьцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не зьвяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь!

 

12 жнівень 2022 г.    Зянон Пазьняк

 

www.narodnaja-partyja.org

Дадаць у: