Навіны

20 студзеня 2017 года, адбылася інаўгурацыя прэзыдэнта Дональда Трампа. Для Амэрыкі гэта гістарычны дзень. Цяпер бальшыня амэрыканцаў (нават шмат якія, што не галасавалі за Трампа) спадзяюцца, што нарэшце Амэрыка ўздыхне вольна і вернецца зноў сацыяльная справядлівасьць для тых, хто працуе і плоціць падаткі, што можа зноў вернецца здаровы сэнс у сацыяльныя дачыненьні, і людзі...

(Выступ на студзеньскім 2017 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
Агульнае назіраньне паказвае, што пасьля разбурэньня грамадзянскай супольнасьці Беларусі падзеі ў нашай краіне сталі нашмат больш вызначацца зьнешнімі чыньнікамі палітыкі і міжнароднымі абставінамі. Уплыў ёсьць аднолькавы на рэжым і на кволыя асяродкі супраціву. Гэта дрэнна, аднак, перш за ўсё для...

Прачытаў у сродках масавай інфармацыі сумнае паведамленьне аб зыходзе з жыцьця Валерыя Панамарова.
Калі ўспамінаю пра гэтага чалавека, ў памяці нечакана ўсплывае выказваньне Кан-Фу-Цы аб тым, што мудрасьць прыходзіць ад назіраньня за тым, як растуць дзеці. У 1962-63 гг. Панамароў, праўда, ня быў ужо дзіцём. Яму, як і мне, было каля дваццаткі, калі мы вучыліся на першым курсе акцёрства...

(Заўвагі на маргінэсе)
Цяпер сьнежань, 2016 год. Пайшла шчыльная паклёпніцкая дэзінфармацыя з боку Масквы пра Беларусь. Гэта зьвязана з тым, што Расея рыхтуецца да захопу Беларусі з выкарыстаньнем войска. У 2017 годзе можа пачацца шквал расейскай паклёпніцкай навалы. Думаю, што хутка беларусы, якія слухаюць і гладзяць маскоўскае гёбэльс-тэлебачаньне, даведаюцца адтуль, што яны...

Дарагія землякі, дарагія беларусы!
Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым годам!
Зычу, каб будучы час, які настае, быў спагадным для Беларусі і нашых людзей, каб скончылася ліхалецьце, а ў ліхалецьці, каб гартавалася воля і дух, бо толькі новыя, сьветлыя і моцныя людзі змогуць змагацца, збавіцца ад цемры і адбудаваць вольную сьветлую Беларусь, будуць яе...

Надыходзіць новы 2017 год і стогадовыя ўгодкі жахлівай цывілізацыйнай катастрофы ў гісторыі чалавецтва -- пачатку расейскага камунізму, які разам з нямецкім нацыянал-сацыялізмам разьвязаў крывавую сусьветную вайну і зьнішчыў мільёны людзей.
Людзі ў Беларусі і ва Украіне з трывогай глядзяць на ход часу і асьцерагаюцца паўтору чагосьці жахлівага, бо імпэрская Расея як скопішча...

Вывучаючы матэрыялы аб белароуска-польскіх паўстаньнях супраць Масквы, я зьвярнуў увагу на адну акалічнасьць, якая паўтаралася ўвесь час. Пасьля пачатку паўстаньня ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве, першымі, каго адразу вешалі і забівалі, -- гэта былі здраднікі, вырабленыя халуі на службе акупацыйнага рэжыму. У маладосьці, "гартаючы гісторыю", мне такая тактыка здавалася неразумнай....

Беларусаў узбудзіла і зьбянтэжыла нядаўняя заява міністра Замежных справаў Польшчы Вітольда Вашчыкоўскага аб закрыцьці Белсата і пераводзе вяшчаньня на Беларусь на расейскую мову. Асабліва зьдзівіў гэты нечаканы паварот на 180 градусаў тварам да “рускага сьвету”. Тут ужо нейкае новае слова ў польскай дыпляматыі. Раней на такое здатныя былі толькі немцы.
Але ў канкрэтным...

(Выступ на сьнежаньскім 2016 г. Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”)
Цяпер мы назіраем, як востра горшае жыцьцё беларусаў у сувязі з агульным адставаньнем эканомікі і рэпрэсіўнымі паводзінамі рэжыму ў галіне працоўных дачыненьняў і рэжымнага заканадаўства. Савецкая індустрыяльная эканоміка, вытворчасьць, якія штучна захаваныя ў Беларусі, і адміністрацыйна-каманднае...

Слуцкі збройны чын – гэта яскравая і адначасна дзіўная старонка ў гісторыі Беларусі, калі ў пагрозьлівай сытуацыі народ арганізаваўся на барацьбу супраць непамерна вялікай сілы ворага, праявіў незвычайны энтузіязм і гераізм у няроўным змаганьні.
Случакі дзейнічалі так, як і трэба дзейнічаць вольнаму народу. Ёсьць пагроза свабодзе – будзем змагацца.
У цяперашні час...