У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу аб заключэньні міру паміж Расеяй і Украінай. Прадстаўленыя праекты паказваюць, што прыярытэтам перамоваў зьяўляецца спыненьне ваенных дзеяньняў і ўвядзеньне сістэмы гарантыяў для Украіны.
Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай "апазыцыі" ("осц" і т.п.) і да так званых "дэмсіл" (канфармісцкіх і шкодных для Беларусі). Ён (у маёй прапанове) выяўляе (у асноўным) пазыцыю беларускіх нацыянальных палітыкаў і пасьлядоўнікаў Нацыянальна-Вызвольнага руху.
Гістарычная аксіёма такая: малыя Прыбалтыйскія краіны былі інструмэнтамі палітыкі вялікіх краінаў (краінаў Антанты, альбо Нямеччыны). Цяпер карціна не зьмянілася. Дэманстратыўную антыбеларускую пазыцыю займае Летува.
Трэба паглядзець, як народ выжывае пад акупацыйнай дыктатурай у той час, калі ліквідаваныя ўсе ягоныя рэсурсы свабоды, зьнішчаныя магчымасьці і нават асобы, якія маглі змагацца за волю і нацыю.
У лукашысцкай катавальнай турме (рэжым зрабіў адмысловую катоўню для беларусаў) знаходзяцца тысячы вязьняў па палітычных абвінавачваньнях. Але бальшыня зь іх не палітыкі і ня маюць дачыненьняў да палітыкі.