НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

24-я ўгодкі БНФ

24-я ўгодкі БНФ

Дарагія землякі, паважаныя фронтаўцы!

 

Віншую Вас з угодкамі  стварэньня Беларускага Народнага Фронту. Гэта вялікая падзея, якая, разьвіваючыся ў часе, зьмяніла нашу гісторыю. 19-га кастрычніка 1988 года будзе ўпісана залатымі літарамі ў біяграфію нашай краіны.

 

Дзякуючы Народнаму Фронту беларуская нацыя мае незалежную дзяржаву і нацыянальную пэрспэктыву, нягледзячы на антыбеларускі рэжым улады і існаваньне акупацыйнай зграі беларусафобаў. Байкот беларусамі фальшывых выбараў гэтага рэжыму засьведчыў, што апоры ў грамадзтве рэжым ня мае і ўжо доўга не праіснуе. Але нам, адраджэнцам, трэба змагацца і працаваць так, як некалі працаваў і змагаўся Народны Фронт, набліжаючы волю і незалежнасьць Беларусі. Сьвітаньне ўжо не за гарамі. Усе разам вернем свабоду і веліч нашай краіны.
 

 

Жыве Беларусь!
Слава героям!

 

19 кастрычніка 2012 г.                                                                        Зянон Пазьняк

Дадаць у: