Характэрнае назіраньне. Як толькі ў Сеціве зьяўляюцца мае відэа, пасьвечаныя тэме расейскага генацыду і людабойства савецкага НКВД (асабліва ў "цік-ток"), тут жа выяўляецца небывалая актыўнасьць самых цёмных сіл. Іх столькі, што ўзьнікае ўражаньне, быццам яны вылазяць з самой апраметнай. Усе мяне абзываюць, зьневажаюць, абгаджваюць, пагражаюць, корчацца ад нянавісьці. Гэта сапраўды зьдзіўляе. Збычайна "боты", тролі, дурні, вар’яты і т. п., калі размова ідзе на іншыя палітычныя тэмы, вылазяць пазьней, недзе праз 50-100 камэнтароў. А тут адразу -- валам, і толькі яны. Фэнамэнальна.
Здаецца, што тэма расейскага людабойства і генацыду зачэплівае тут увесь "глыбінны" так званы "рускі народ". Тут яны, відаць, бачаць пакушэньне на іхняе збочанае маскоўскае перакананьне -- зьнішчаць і зьневажаць усіх, хто не такія як яны. Маскоўцы ў шаленстве, каб адстаяць гэтую сваю ардынскую існасьць.
Вельмі сімптаматычна. Тое трэба ведаць. Асабліва тым, хто гатовы лібэральнічаць з забойцамі, і нават забыцца на тое, што яны натварылі супраць людзей і народаў.
Іншы прыклад. 21-га ліпеня была трансьляцыя зь Белага дому выступу прэзыдэнта Трамапа (расейскім перакладам) аб рассакрэчаных дакумантах, якія паказваюць на фальсіфікацыю выбараў 2020 года і пра ўдзел у гэтым Кітая і амэрыканскіх левых.
І вось, практычна, усе левыя амэрыканскія СМІ адмовіліся трансьляваць даклад прэзыдэнта. (Такое магчыма, відаць, толькі ў Амэрыцы.) Але што цікава -- у кмэнтарах карціна такая ж самая. Першыя 90-100 камэнтароў спакойны тон, падтрымка і разважаньні. Патым -- як адрэзана: лаянка, абзываньні, хамства, нянавісьць і (што кідаецца ў вочы) тымі ж брыдкімі словамі, тымі ж зьнявагамі і тымі ж прыёмамі, што і ў беларускай частцы расейскага абгаджваньня супраць беларусаў. Уражаньне, што гэбэ стала інтэрнацыянальнай зьявай.
З.П.
21 ліпень 2026 г.