НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АБАВЯЗАК АБАРОНЫ ЖЫЦЬЦЯ І ПРАВА НА ЗАБОЙСТВА

Нядаўна ў "дэмсмі" жыхары Беларусі (якія праглядаюць гэтыя "дэмсмі") пачалі выказвацца пра аборты. Уражаньне дрэннае. Шмат хто ў "дэмсмі" (можа там якія асобыя людзі сабраліся) ня ведаюць простых рэчаў, на якіх стаіць жыцьцё і жывое існаваньне. Яны паўтараюць лявацкае пра "права жанчыны".

Але права тут толькі ў таго, хто павінен нарадзіцца. У жанчыны -- абавязак рэалізаваць яго права. (Паўтаруся, на гэтым стаіць сьвет, прырода і рэлігія)

Права жанчыны на адмову ад абавязку можа зьявіцца ў выключных выпадках, якія павінны быць абумоўлены ў крымінальным і звычаёвым праве (кодэксе).

І так па ўсіх аспэктах права, зьвязанага з забойствам. (Права на забойства забароненае. Але ў выпадках самаабароны супраць забойства ці ў стане пагрозы жыцьцям іншых, ці ў выпадку вайны -- яно існуе).

 

28-01-2026

З. Пазьняк

Дадаць у: