НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ДАПАМАГАЙМА ЎКРАІНЕ

Сёньняшні (24 траўня) расейскі масавы ракетны напад на Кіеў і ўсе папярэднія напады на ўкраінскія гарады, і ўсе расейскія агрэсіўныя ваенныя дзеяньні супраць Народу Украіны -- паказваюць, што абарона ўкраінцаў супраць расейскай агрэсіі гэта ёсьць ужо Айчынная народная вайна за існаваньне супраць ваеннага разбою імпэрскага фашызму Расеі.

Мой зварот да беларусаў, якія церпяць ад расейскай палітыкі рэпрэсіяў і ад генацыду марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі. Заклікаю беларусаў зь Беларусі і з усяго сьвету, усіх тых, хто зможа выехаць ва Украіну, -- стаць дабраахвотнікамі і дапамагаць украінцам сваім збройным удзелам у абароне Украіны. Расейскі нападнік, які пагражае Украіне, Беларусі і ўсёй Эўропе павінен быць спынены і Украіна -- галоўнае месца, дзе трэба спыніць і адкінуць агрэсара.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

 

Зянон Пазьняк

24 травень 2026 г.

Дадаць у: