НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ПАЛІТЫЧНАЯ КАМЭДЫЯ

Галоўная задача псэўдаапазыцыі ў аўтарытарным рэжыме -- ня даць утварыцца сапраўднай ідэёвай нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі. А калі нешта рэальнае стане існаваць, тады пастарацца маргіналізаваць тое ў сродках масавай інфармацыі і дзеяньнямі адміністрацыйнай улады.

Псэўдаапазыцыя, створаная пры дапамозе КГБ ў 2000 годзе, тым і займалася пры падтрымцы з усходу і захаду.

Задача псэўдаапазыцыі 2020 года, створанай у эміграцыі, тая ж самая, плюс фантастычна вырабленая фальшывасьць і лжа. Тут выключны фэнамэн прытворства з боку эўрапэйскіх палітыкаў. Разумныя людзі назіраюць тое з уражлівым зьдзіўленьнем.

Усё ж вядома, усё адкрыта і ўсё на паверхні. І тым ня менш, брусэльцы з сур’ёзным выглядам працягваюць гуляць у "голага караля", ціснуць ручкі, абымаюцца, запрашаюць на форумы і фуршэты, слухаюць банальныя разважаньні, ведаючы, што яно нічога не азначае і ня мае працягу.

Зразумела, што гаворачыя лялькі загналі сябе ў палітычны тупік. Тут не выпадковасьць. Яны левыя і ня бачаць на каго б яшчэ такога самага можна было "паставіць". Заўсёды такое было. Брусэль ніколі не падтрымае беларускія дэмакратычныя нацыянальна-вызвольныя сілы, якія зьяўляюцца рухавіком нацыянальных інтарэсаў і альтэрнатывай для псэўдаапазыцыі. Нават цікава, чым скончыцца вялікае прытворства. Бо час абмежаваны.

 

Зянон Пазьняк.

17-07-2026.

Дадаць у: