16-17 траўня ў Менску адбываецца "Фэстываль Надзеі", у якім бяруць удзел усе пратэстанцкія цэрквы і суполкі Беларусі і тысячы пратэстанцкіх вернікаў. На Фэстывалі сьпявае тысячны хор, на ім прысутнічае і выступае знакаміты амэрыканскі прапаведнік Фрэнклін Грэм, на ім чакаецца прысутнасьць спэцыяльнага пасланьніка Прэзыдэнта Трампа па Беларусі спадара Джона Коўла і ягонай жонкі спадарыні Грэты ван Састэрэн. Павага ім ўсім і шанаваньне.
Гэта вялікая і знакамітая падзея для хрысьціянскай Беларусі, якая сьведчыць пра моцны жывы дух нашага народа ў яго імкненьні да Бога, да Веры, Праўды і Справядлівасьці.
Хрысьціяне беларусы, якія цяпер за мяжой, вітаем нашых пратэстанцкіх вернікаў у іхняй веры і салідарнасьці з Ісусам Хрыстом. Хай шчасьціць народу Беларусі! Жыве Беларусь з Богам!
Зянон Пазьняк ад НВР "Вольная Беларусь"
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі -- БНФ
16 травень 2026 г.
-----------------------------
Ніжэй у падарунак вернікам Фэстывалю -- Кампазыцыя Алега Лазоўскага на вершы Зянона "ДУША"
https://meloflow.ai/music/886de1c2-8095-4378-920b-234ef3eb650a?fbclid=IwY2xjawRkLuhleHRuA2FlbQIxMABicmlkETBIZWNTS0J1VDBoMmpZZG5wc3J0YwZhcHBfaWQQMjIyMDM5MTc4ODIwMDg5MgABHgkrYSHB16zGEOJavfetJ1zGkaoSdII2HzH9abmV8hwqPatosgF-WpX8lVAa_aem_ZXRb7ial_TFHZcq6g4JarQ