Пад "пазыцыяй беларусаў" маецца на ўвазе, перш за ўсё, пазыцыя Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" і тых беларусаў, якім не абыякавы лёс Айчыны і свой народ.
Амэрыка праводзіла добрую "амэрыканскую" палітыку адносна Беларусі, калі ў пачаткулютага 2020 года за часы 1-й кадэнцыі Прэзыдэнта Трампа ў Менск прыяжджаў ДзяржаўныСакратар Майк Пампэа, працягвалася лібэралізацыя ў беларускім грамадзтве, калі дамоўлена былоаб гандлёвых пастаўках амэрыканскага звадкаванага газу і нафты, аб магчымасьцях энэргетычнайдыверсіфікацыі і інш.
Крэмль акрысіўся на ўсё гэта жорстка (дарожныя карты "акупацыі каланіялізму" і т.п.) і ўгэтым жа 2020 годзе ў час выбараў правёў грандыёзную правакацыю супраць Беларусі, якаярыхтавалася ФСБ і з большага Маскве ўдалася. Вынік -- масавыя рэпрэсіі і зьнішчэньне ўсягобеларускага, поўная залежнасьць Лукашэнкі і рэжыма ад Масквы, пачатак расейскай агрэсіісупраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. У гэтым жа працэсе правакацыя зь "Белавія", спыненьнекамунікацыяў і гандлю зь Беларусяй з боку Захаду, эканамічныя санкцыі Эўразьвязу супрацьБеларускага народа і г.д.
У выніку створанай сытуацыі рэжым апынуўся моцна прывязаным да Масквы. Да пачатку2024 года Беларусь, практычна, стала губляць палітычную суб’ектнасьць незалежнай дзяржавы імагла стаць разьменнай манетай у перамовах аб міры паміж Расеяй і Украінай. Гэта значыць, штобеларусы маглі страціць дзяржаўную незалежнасьць.
На шчасьце, гэтых крытычных абставінаў удалося пазьбегнуць, калі ў амэрыканскуюадміністрацыю Прэзыдэнта Трампа беларускія нацыянальныя сілы паслалі сігнал аб дапамозе і абмагчымасьці вяртаньня да ранейшай палітыкі Амэрыкі, скарыстаўшы верагоднасьць вызваленьняпалітвязьняў у абмен на зьняцьце эканамічных санкцыяў з наступным разьвіцьцём гэтай палітыкі ўбок эканамічных інтарэсаў (інвестыцыі і г. д.).
Гэта было важна, каб Амэрыка ведала, што акрамя імітаванай групы Ціханоўскай (якая наўтрыманьні Эўразьвязу агучвае эканамічныя санкцыі Брусэлю супраць Беларусі) ёсьць рэальнаянацыянальная беларуская апазыцыя і актыўныя беларусы, якія супраць рэжыму Лукашэнкі-Пуцінаі якія падтрымліваюць амэрыканскую палітыку.
Адносна амэрыканскай палітыкі Прэзыдэнта Трампа ў дачыненьні да Беларусі трэба ведацьгалоўнае. Амэрыка зацікаўлена, каб на ўсходзе Эўропы існавала незалежная дзяржава РэспублікаБеларусь. Тут геапалітычнае пытаньне супроцьстаяньня з Расеяй. І ня мае значэньня дляамэрыканцаў, хто там у дадзеным выпадку будзе ў Беларусі кіраваць -- дыктатар ці прэзыдэнт.Расеі тут не павінна быць. Мусіць існаваць незалежная Беларусь.
Трэба толькі падзякваць Богу, што так сталася, і Прэзыдэнту Трампу за яго рацыянальнуюпалітыку, за вызваленьне палітвязьняў і зьняцьце антынародных эканамічных санкцыяў, зафактычнае вяртаньне палітычнай суб’ектнасьці Беларусі. Астатняе можа разьвівацца далей (мыгэта назіраем).
Лічу патрэбным заўважыць для пэўнага кола людзей, якія чытаюць палітычныя навіны. Згледзішча ірацыянальнага, адбываецца абсурд. Чалавеку, які зьнішчае народ і праводзіць варожуюпалітыку генацыду нацыі, гавораць камплімэнты, вядуць перамовы, гандлююцца, дамаўляюцца, ібеларусы просяць тое рабіць, каб уратаваць людзей і краіну, спыніць сьмерць і рэпрэсіі.
Ірацыянальнай сьведамасьці цяжка тое разумець, але палітыка заўсёды рацыянальная ідзейнічае па сваіх правілах, каб дасягнуць мэты. Тут як з тэрарыстам, які трымае ў закладнікахнарод і краіну -- альбо вайна, альбо гандаль і перамовы, альбо сьмерць закладнікаў. ТолькіАмэрыка тут можа такую гуманістычную місію ажыцьцявіць. І вынікі ўжо ёсьць. Вызвалены сотніпалітвязьняў, часткава ліквідаваныя шкодныя эканамічныя санкцыі, зьявілася канфэсійнаепацяпленьне, працэс не спыняецца, дзякуючы Амэрыцы.
Па меры аслабленьня Пуціна і верагоднага ўпадку маскоўскага імпэрыял-фашызму можаўзьнікнуць магчымасьць альбо лібэралізацыі рэжыму Лукашэнкі, альбо зьмены лукашысцкайдыктатуры на іншы кіроўны рэжым. Прытым не абавязкова прапуцінскі і прамаскоўскі. Аднак нябудзем заглядваць наперад, бо палітыка бывае капрызнай.Ды-й беларусы, спадзяюся, з боку не застануцца.
Зянон Пазьняк
17-05-2026.