НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АБ РУСКАЙ СТРАТЭГІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

АБ РУСКАЙ СТРАТЭГІІ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСІ

Тое, што заходнія "стратэгі" пачалі нядаўна называць "гібрыднай вайной" -- гэта для іх мэтадалагічная навіна. Для нас і нашых продкаў яно вядома даўно. Гібрыдная вайна -- гэта ёсьць маскоўская тактыка зьнішчэньня суседняй дзяржавы і захопу яе тэрыторыі праз дэзынтэграцыю і дыверсіі знутры. Гэта тое, што мы называем "унутраннай акупацыяй". Такая мэтода зьявілася ў маскоўцаў пасьля распаду Мангольскай імпэрыі і ўзмацненьня Маскоўскай арды. Выразны гістарычны прыклад гібрыднай тактыкі -- падзел Рэчы Паспалітай.

Я неаднаразова, пачынаючы ад гістапычнага 25 Жніўня 1991 года ў Вярхоўным Савеце, падкрэсьліваў наканаванасьць ельцынскага імпэрыялізму і немагчымась дэмакратыі ў Расеі. У жніўні 1995 года ельцынская квазі-дэмакратычная ўлада прымае сакрэтны дакумант аб стратэгічнай палітыцы Расеі, дзе былі адлюстраваныя ўсе асноўныя элемэнты гібрыднай палітыкі супраць суседніх дзяржаваў. У верасьні гэты "таемны " імпэрскі дакумант ужо ляжаў у мяне на стале. Мы ў Фронце улічвалі яго. Асабліва з праекцыяй на здрадніцукю дзейнасьць Лукашэнкі, якога тыхчасовая калгасная геранталагічная грамадзкасьць ад шчасьця ("пенсіяй абеспечыл") гатовая была насіць на руках.

Неўзабаве мы прынялі спэцыяльную заяву Сойма БНФ пра рускую палітыку спраць Беларусі і надрукавалі яе. Тут (ніжэй) падаю вытрымку з гэтага выдруку. Сам ельцынскі дакумант застаўся ў архіве БНФ і пасьля маёй вымушанай эміграцыі зьнік разам з архівам.

Цяпер ідзе інтэнсіўная гібрыдная падрыхтоўка супраць нашай краіны (пачаўся пагром неафіцыйнага беларускага друку). Маладым Беларусам вырта больш ведаць пра характар ельцынскай "імпэрскай дэмакратыі", каб добра разумець чаго мажна чакаць ад гэбоўскай імпэрыі Пуціна. Лёзунг "Усе на абарону Айчыны!" -- вечна актуальны.

8 жнівень 2018 г. Зянон Пазьняк


Дадаць у: