НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Адказнасьць і салідарнасьць

Адказнасьць і салідарнасьць

Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, мусім памятаць пра сваю адказнасьць перад гісторыяй, адзін перад адным і перад справай, якая воляю лёсу стала галоўнай ў нашым жыцьці.

Нядаўна ў адной з дыскусіяў у Інтэрнэце, датычнай публікацыі ў АРХЭ матэрыялаў пра зьбіцьцё ў залі парляманту дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліаньня, Сяргей Навумчык выказаў такія меркаваньні:

«З самага пачатку мяне насьцярожыла просьба даць ацэнкі калегам па парляманцкай Апазыцыі. Асабістыя ацэнкі Пазьняку, Голубеву, Баршчэўскаму, Садоўскаму, Беленькаму, Папкову, Трусаву і іншым калегам па Апазыцыі БНФ лічу магчымым даваць толькі пасьля таго, як у грамадзкай сьвядомасьці гэтыя асобы зоймуць месца, належнае палітыкам, якія аднавілі Незалежнасьць дзяржавы, і якое падобныя пэрсоны звычайна займаюць у іншых краінах. Вось калі гэтыя асобы будуць палітычна кананізаваныя, калі зьявяцца на паштовых марках ці грашовых купюрах – тады можна будзе напісаць, хто мог занадта імпульсіўна паспрачацца, хто быў занадта патрабавальны, хто менш, хто мог выпіць лішнія сто грамаў і г.д. Ва ўсялякім разе, пакуль гэтыя людзі абліваюцца брудам і ў афіцыйным друку і ў неафіцыйным – ніхто не пачуе ад мяне ні слова адносна іх асабістых якасьцяў.»

Думкі, якія сфармуляваў Сяргей Навумчык – гэта вельмі правільная і разумная пазыцыя ў існуючых абставінах. Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, мусім памятаць пра сваю адказнасьць перад гісторыяй, адзін перад адным і перад справай, якая воляю лёсу стала галоўнай ў нашым жыцьці. Мы павінны разумець, што абплёўваньне, паніжэньне і затоптваньне нашай дзейнасьці ёсьць адна з прыярытэтных задачаў антыбеларускага рэжыму, якая робіцца (і будзе рабіцца) рознымі мэтадамі і рознымі людзьмі.

Ніхто лепш за нас ня ведае Лукашэнку і усю гэтую публіку з нашага Вярхоўнага Савета, якая служыць цяпер рэжыму ды прыкідваецца “дэмакратамі”. Ня будзем губляцца перад ціскам, словаблудзтвам, паніжэньнем і хлусьнёй. Нашая салідарнасьць, пачуцьцё абавязку і ўсьведамленьне сваёй ролі павінна быць вышэй. Кожны рэжым мае свой канец. Скончыцца русіфікацыя і цемрашальства, вернецца павага і справядлівасьць. І нішто добрае, сьветлае, справядлівае не загіне.

Зянон Пазьняк

30 верасьня 2006 г.

Дадаць у: