НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АКУПАЦЫЙНЫ АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭЖЫМ

АКУПАЦЫЙНЫ АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭЖЫМ

Акупацыйны антыбеларускі фашысцкі рэжым асаблівым чынам праяўляецца ў адносінах да насельніцтва. Яно для яго чужое. Тут усе роўныя перад акупацыйнай нянавісьцю. Закон ня дзейнічае і не прызнаецца. Любога беларуса, ад малога да старога, ад бадзягі да знакамітасьці і гонару нацыі, антынацыянальныя ўлады могуць схапіць, зьняважыць, зьбіць, кінуць у каталажку, у турму, абгаварыць і засудзіць па фальшывым абвінавачваньні. Падобным чынам Гітлер адносіўся да габрэяў. Усе аднолькавыя. Яны былі вінаватыя таму, што габрэі.

Дзеяньні: Трэба працягваць мірны масавы і салідарны пратэст супраць бальшавіцка-фашысцкага рэжыму. Масавы мірны пратэст палітычна эфэктыўны. Мірны характар абавязковы (інакш зьнікне масавасьць).

Але тэрмінова мусіць быць ствараная моцная, шматлікая і экіпіраваная дружына аховы (па прыкладу, як у Лацінскай Амэрыцы).

Задача дружыны -- абарона дэманстрацыі, ахава людзей ад амон-фашыстаў. Гэта мусіць быць цэлая армія. Дружына Беларускага Народнага Фронту, якой кіраваў наш выдатны фронтавец палкоўнік Генадзь Банкевіч, складала тысячу чалавек. Ні адзін фронтавец ня быў зьбіты. Ні адзін правакатар не падымаў галавы. Перамога будзе. Рана ці позна забойца нацыі і беларускіх людзей мусіць быць пакараны. Кара -- дагоніць.

 

4-Х-2020                                                 Зянон Пазьняк

 

narodnaja-partyja.org

Дадаць у: