НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АНШЛЮС МОЖНА ЛІКВІДАВАЦЬ

АНШЛЮС МОЖНА ЛІКВІДАВАЦЬ

Аналізуючы аншлюс Аўстрыі, разбор, акупацыю і анэксію Чэхаславаччыны, наякую напалі гітлерская Нямеччына з Польшчай і Вэнгрыяй, спробу савецкай акупацыі Фінляндыі (ў форме анэксіі), захоп і анэксію Крыма Расеяй ў 2014 годзе, потым нямецкую акупацыю Нарвэгіі, Даніі, Бэльгіі і т. п., прыходжу да высновы, што палепшыць становішча альбо пазьбегнуць аншлюса можна было толькі тады, калі б былі рашучыя дзеяньнікіраўніцтва краін і збройны супраціў агрэсарам. Але (за выключэньнем Фінляндыі) гэтаганя сталася, бо кіраўніцтва краін было нікчэмнае, а грамадзтва не гатовае да супраціву.

Крым расейцы не захапілі б, калі б украінскія ўзброеныя сілы (нават ў тым стане, у якім яны тады існавалі) аказалі супраціў.

Усе аншлюсы робяцца па адной схеме: застрашэньне альбо здрадніцтвакіраўніцтва і параліч волі грамадзтва да супраціву.

У дзяржаўны арганізм ахвяры ўпырсківаецца атрута і краіну забіраюць голымі рукамі.

Складнікі аншлюсу Беларусі пасьлядоўна рыхтаваліся Расеяй 25 гадоў. На сёньняшні дзень падрыхтоўка завяршаецца, анэксію афармляюць адкрыта падэўфемізмам "інтэграцыя", не зьвяртаючы ўвагі на абалваненае прапагандай грамадзтва.

Расейцы ў Маскве ўжо адкрыта пішуць пра дату, калі будзе завершаны аншлюс Беларусі.

Ёсьць спосабы і магчымасьці прадухіліць гэты аншлюс, але яны ператвараюцца ў нерэальныя перад рэчаіснасьцю. Які супраціў, напрыклад, магла аказаць гітлерцам Чэхаславаччына, калі грамадзтва не разумела навошта тое рабіць, нікчэмнае кіраўніцтва пагадзілася на акупацыю, а моцнае чэхаславацкае войска атрымала загад не страляць (і не хацела страляць) па аккупантах.

Лагічна (і юрыдычна) групу здраднікаў, якія прадаюць Беларусь, трэба арыштаваць, судзіць і пакараць. Гэтага варыянту (па аналогіі -- румынскага) ня будзе, бо дзеля яго ажыцьцяўленьня патрэбныя шырокія народныя выступы і грамадзкае ўзрушэньне.

Існуе магчымасьць радыкальнага дзеяньня актыўнай часткі людзей, якія возьмуць на сябе місію ліквідацыі антыдзяржаўнага злачынства. Калі сярод 10-ці мільёнаў насельніцтва яшчэ засталося некалькі сапраўдных мужчын, то і ў гэтым выпадку, Беларусь можна ўратаваць. Уплываць на падзеі можа нават адзін чалавек. У гісторыі такога шмат. Рэзкія адчайныя дзеяньні яшчэ могуць перакуліць становішча.

29 сьнежань 2019 г.                                                                                                   Зянон Пазьняк

www.narodnaja-partyja.org

Дадаць у: