НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АНТЫНАРОДНАЯ СУТНАСЬЦЬ ХАЛЯЎНАЙ ДЭМАКРАТЫІ

"Дэмсмі" зьмясьціла апраўданьне спадарыні, якая, жывучы за мяжой, заклікала іншую дзяржаву бамбаваць Беларусь а канкрэтна -- ўдарыць па горадзе Мазыры па нафтавай рафінэрыі, дзе працуюць пяць тысячаў беларусаў (якія, зразумела, павінны былі б загінуць, прынамсі частка). Як кажуць, цынізм зашкальвае.

Беларусь ня ўдзельнічае ва ўкраіна-маскоўскай вайне. Заклікі спадарыні ёсьць злачынным намерам, яны груба парушаюць Канстытуцыю і законы Беларусі, зьяўляюцца крыміналам, прадугледжваюць адказнасьць, якая незваротна наступіць.

За мяжой такім, вядома, нічога не пагражае і яны гавораць што хочуць. Але на Беларусь мы вернемся.

(Хіба што спадарыня Радзіна сама пакаецца разам з спадарамі Латушкай, Азаравым, таварышам Сурковым ды іншымі, якім яна прапануе каяцца. Кацёл з гаршка сьмяецца, але абодва чорныя).

І вось у жаўтаватай «дэмсмі» зьявілася фальшывае апраўданьне. Маніпулятары сталі гаварыць не па сутнасьці злачынства, а па пабочным пытаньні, маўляў, ці можа журналістка ўдзельнічаць у палітыцы, робячы выгляд, што ў гэтым і быў зьмест яе гаварэньня.

Ні маніпуляцыі, ні дэмагогія, ні прадажная журналістыка тут не дапамогуць фальшывым. Вельмі вялікую цану заплаціў сваімі жыцьцямі і сваім здароўем наш народ, каб гэта забыць і зноў спускаць у нішто наветы на яго зьнішчэньне.


4 ліпень 2024 г. Зянон Пазьняк

Дадаць у: