НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

АДКРЫТЫ ЛІСТ ДЭПУТАТАМ СЕЙМА І ДЗЕЯЧАМ УРАДУ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ | ATVIRAS LAIŠKAS LIETUVOS RESPUBLIKOS SEIMO IR VYRIAUSYBĖS NARIAMS

АДКРЫТЫ ЛІСТ ДЭПУТАТАМ СЕЙМА І ДЗЕЯЧАМ УРАДУ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ | ATVIRAS LAIŠKAS LIETUVOS RESPUBLIKOS SEIMO IR VYRIAUSYBĖS NARIAMS

Паважаныя спадарыні і спадары. У Беларусі стала вядома пра ідэёвую ініцыятыву асобных дэпутатаў Сейма Літоўскай Рэспублікі аб перадачы парэштак Кастуся Каліноўскага ў Рэспубліку Беларусь. Гэтая ідэя стала прычынай зьяўленьня нечаканага ліста шэрагу дзеячоў культуры Беларусі да Ураду і Сейма Літоўскай Рэспублікі з просьбай перадаць парэшткі Каліноўскага ў Беларусь.

У Беларусі цяпер раскручваецца штучная дыскусія на гэтую прыдуманую тэму, у якой прымаюць удзел розныя асобы, у тым ліку тыя, якія выконваюць гібрыдныя функцыі далёкія ад навукі, культуры, нацыянальных інтарэсаў і ўзаемных стараньняў па ўшанаваньні нашай агульнай гісторыі барацьбы супраць царска-расейскай акупацыі.

Мы падтрымліваем план мэмарыялізацыі памяці герояў паўстаньня 1863 года, прапанаваны Літоўскай Рэспублікай. Паўстанцаў злучыла сьмерць у агульнай магіле і ніхто ня можа разлучыць іх сьмяртэльнага брацтва, разьяднаць іх паасобку ці адлучыць кіраўніка ад яго ваяроў. Вільня -- старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага -- лічылася за царом галоўным горадам усяго Паўночна-Заходняга краю, была цэнтрам арганізацыі паўстаньня, якое ажыцьцяўляў тут Каліноўскі. Тут яго паўстанцкая калыска і тут яго магіла.

Я б вельмі прасіў шаноўных дэпутатаў Сейму, якія, магчыма, неасьцярожна выказалі непрадуманую ідэю і не прадбачылі яе развароту ў Беларусі, устрымацца ад працягу намераў з прычыны іх разбуральных наступстваў.

Спадзяюся, што і ў Сейме, і ва Ўрадзе Літоўскай Рэспублікі ўсе добра інфармаваныя пра характар улады, якая існуе цяпер ў Беларусі, пра апаганьваньне Народнага Мэмарыялу Курапаты, пра афіцыйнае публічнае зьнішчэньне і паламаньне памятных крыжоў на магільніку савецкага генацыду па распараджэньні вышэйшай улады, пра афіцыйнае зьнішчэньне тут памятнага крыжа ад народу Літоўскай Рэспублікі. Антынацыянальная ўлада ў Беларусі не прызнае вызвольнай ролі паўстаньня 1863 года і велічы Кастуся Каліноўскага. Яна варожая ягонай памяці і ўшанаваньню.

У такой сітуацыі нават сама думка аб перадачы парэштак Каліноўскага ў краіну антынароднага рэжыму татальнай ўлады, якая кіруе ў Беларусі, робіцца недапушчальнай, а дыскусія, якую вакол яе справакавалі, служыць цяпер дымавой завесай і адцягненьнем увагі грамадзкасьці перад таемнай здачай суверэнітэту краіны і інтэграцыі Беларусі з Расеяй, якую рыхтуюць улады Пуціна і Лукашэнкі.

Ідэі і традыцыі паўстанцаў 1863 года павінны салідарна жыць у сэрцах беларусаў, літоўцаў і палякаў, бо мінулае не мінае і вызваньні яго застаюцца.

З павагай і сьведчаньнем нашай агульнай памяці

Зянон ПАЗЬНЯК,

Кіраўнік дэпутацкай Аразыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі ХІІ-га скліканьня,

Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 26 верасьня 2019 г.

 

 

ATVIRAS LAIŠKAS

LIETUVOS RESPUBLIKOS SEIMO IR

VYRIAUSYBĖS NARIAMS

 

Gerbiami ponios ir ponai. Baltarusijoje mes sužinojome apie atskirų Lietuvos Respublikos Seimo narių iniciativą. Jie nori perduoti Konstantino Kalinausko palaikų į Baltarusiją. Ši ideja buvo keletą Baltarusijos kultūros veikęjū Lietuvos Respublikos Vyriausybei ir Seimui netikėtas laiškas atsiradimo priežastis. Jie ragina perduoti Kalinausko palaikų į Baltarusiją.

Baltarusijoje prasidėjo dirbtinės diskusijos šia pramanyta tema, kuriose dalyvauja asmenys, tarp jų ir hibridiniu funkcijos įvykditojai. Jie yra toli nuo mokslo, kultųros, nacionalinių interesų ir nuo bendrų pastangų, kurios siekia įamžinti mūsų bendras kovos prieš carinės Rusijos okupacijos istorijas.

Мes palaikome 1863 m. sukilimo herojų atminties įamžinimos planą, kuris pasiūlė Lietuvos Respublika. Mirtis suvienijo sukilėliai bendrame kape, ir niekas negali pažeisti jų mirties brolystę, jų išskirti arba atskirti vadovą nuo jo kovotojų. Caro metu buvo manomo, ka Vilnius -- Lietuvos Didžios Kunigaikštistės senovinė sostinė – yra viso Šiaurės Vakarų krašto pagrindinis miestas. Vilnius buvo sukilimo organizacijos centras, kurios lyderus buvo Kalinauskas. Čia yra jo sukilėlių lopšys ir čia yra jo kapas.

Aš prašau brangių Seimo narių, kurie, galbūt, nerūpestingai išreiškė neapgalvotą ideją ir nenumatė jos tobulėjimo Baltarusijoje, nemėginti tęsti šį planą dėl jo niokojančių pasekmių priežaščių.

Aš tikiu, kad visi Seimo ir Vyriausybės nariai gerai žino apie valdžios būdą Baltarusijoje, apie valdžios veiksmus, per kurios buvo sužalotas Tautos Memorialas Kurapatoje, buvo sulaižytos kryžius sovietinio genocide aukų kapinėse – valstybinės įsakymu, apie oficialiu įsakymu sunaikinti Lietuvos tautos kryžių Kurapatoje. Baltarusijos priešbaltarusiška valdžia nepripažįsta 1863 m. sukilimo vaidmenį ir Konstantino Kalinausko didybė. Šia valdžia yra priešiški Kalinausko atminimą ir pagerbimą.

Tokoje situacijoje neleistina net galvoti apie Kalinausko palaikų perdavimą į Baltarusiją, kur yra totalitarinis režimas.Diskusija, kuri buvo išprovokuota, yra dabar dūmų uždanga. Taip režimas blaško dėmesį nuo Baltarusijos suvereniteto slaptą pasidavimą ir nuo Baltarusijos ir Rusijos integravimą, kuri ruošia Putino ir Lukašenko valdžios.

1863 m. sukilėlių idėjas ir tradicijas turėtų gyventi baltarusų, lietuvių ir polių šidyse, nes praeitis ir jo iššukiai yra su mumis.

Su pagarba ir mūsų bendro atmintį liudijima.

Zianon PAZNIAK,

Baltarusijos Tautos Fronto deputatų Opozicijos Aukščiausios Tarybos XII sušaukimo vadovas,

Konservativo-Krikščionių Partijos – BTF Pirmininkas

2019 m. 26 rugsėjo d.

Дадаць у: