1. Беларусь для Расеі, якая як дзяржава існуе за кошт агрэсіўнай вайны, разглядаецца найперш якстратэгічны плацдарм, як выгадная тэрыторыя, захапіўшы якую, можна пагражаць Польшчы,Латвіі, Летуве, Украіне і ўсёй Эўропе.
2. Перад нападам на Украіну ў 2022 годзе расейцы, фактычна, акупавалі Беларусь шляхамгібрыднай вайны, выкарыстаўшы разгром беларускіх пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі ў 2020 годзе і дамову аб вайсковых вучэньнях.
3. Напад на Украіну 24 лютага 2022 г. стаў магчымы толькі пасьля расейскага вайсковага заходу натэрыторыю Беларусі і пасьля поўнага палітычнага падпарадкаваньня Лукашэнкі, які здрадзіўнароду, стаў маскоўскім згоднікам, марыянэткай і пасобнікам агрэсіі.
4. На працягу трох гадоў вайны, нягледзячы на ціск з боку Крамля, так і ня быў адкрыты паўночныфронт Украіны, і Беларусь не ўцягнулі ў вайну. Дзейнікі: -- антываенная пазыцыя беларускаганарода і арміі. Практычна, усё беларускае грамадзтва катэгарычна настроена супраць удзелуБеларусі ў любой расейскай вайне супраць суседзяў Беларусі.
5. Пазыцыю беларускага грамадзтва адлюстроўвае таксама армія, якая складаецца, у асноўным, звайсковага тэрміновага прызыву. Існуюць два меркаваньні сярод сярэдняга і ніжняга кадравагаскладу: -- калі пагоняць у наступ, то трэба перайсьці на бок украінцаў і здацца. (Існуюцьміжнародныя законы, якія ахоўваюць правы такіх людзей.) І другая пазыцыя (схаваная) --выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі.
6. Становішча ў арміі і антываенная пазыцыя беларускага народа вядомыя Лукашэнку,прымушаюць яго супраціўляцца ціску Масквы і не ўступаць у вайну, бо яму зразумела, штограмадзтва можа рэзка і масава адрэагаваць на пачатак вайны, ўспыхнуць дэманстрацыі і пратэстыз ужываньнем сілы. У выніку сатрап рызыкуе страціць уладу.Страх перад народам і небясьпека страціць уладу трымае Лукашэнку ў напружаньні ізасьцерагае яго ад рашэньня пачаць вайну супраць Украіны на баку Расеі.
7. Беларускі народ, усё грамадзтва ў сваёй антываеннай пазыцыі аб’ектыўна ёсьць натуральнымсаюзьнікам Украіны. Але найлепш тое разумеюць якраз маскоўскія спэцслужбы, выведка іпрапагандысты. Уся шматлікая расейская агентура ва Украіне накіравана на ахайваньне беларусаўбыццам бы ад імя украінцаў. Задача выклікаць рэакцыю нянавісьці ў адказ. Антыбеларускаяагентурная прапаганда ідзе валам. Але, на шчасьце, заўважных вынікаў не дае. Беларусы непаддаюцца. (Тут мушу дадаць, што маскоўцы, у прынцыпе, не разумеюць эўрапейцаў-беларусаў,апрыёры раўняючы іх па сабе.)
8. Шкодную ролю, на жаль, тут адыгрываюць палітыкі Эўразьвязу, у пэўных аспэктахсалідарызуючыся з маскоўскай антыбеларускай прапагандай праз Украіну, абклаўшы беларускінарод агульнымі эканамічнымі санкцыямі у тым ліку на тавары першай неабходнасьці і народнагаспажываньня, а ўскосна, -- на магчымасьць працаваць, гандляваць, адчыняць фірмы і г. д.
9. Практычную салідарнацьць з украінцамі праявілі патрыятычныя беларусы ў 2022 годзе сваіміпартызанскімі дыверсіямі на чыгунцы, калі маскаль гнаў цягнікі са зброяй і дапамогай на Кіеў.Таксама, нягледзячы на перашкоды, шмат беларускіх дабраахвотнікаў змагаецца з расейскіміагрэсарамі ў розных вайсковых аддзелах ва Украіне, пачынаючы з 2014 года. Найбольш вядомаезлучэньне – гэта Полк імя Кастуся Каліноўскага.
Ваярам ва Украіне дапамагаюць беларускія валанцёры з Польшчы (НВР «Вольная Беларусь»), Канады, Бельгіі, Нямеччыны, Нідэрляндаў, ЗША і інш.
10. Як Украіна, так і Беларусь у значнай ступені робяцца ахвярамі левай глабалісцкай палітыкіэканамічных і сацыяльных інтарэсаў дзяржаўных саюзаў і вялікіх краін.
4 красавіка 2025 г.
Зянон ПАЗЬНЯК