НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

БЕЛАРУСКІ НАРОД ЯШЧЭ СКАЖА СВАЁ СЛОВА

БЕЛАРУСКІ НАРОД ЯШЧЭ СКАЖА СВАЁ СЛОВА

Паважаныя дэпутаты, паважаныя госьці і запрошаныя.

Паважаныя спадарыні і спадары.Вітаю вас у слаўным горадзе Менску на нашай дэпутатскай асамблеі,пасьвечанай пытаньням нацыянальнага існаваньня.

Усе праблемы беларускага грамадзтва – і культурныя, і сацыяльныя, іэканамічныя, і ўсе іншыя вынікаюць з пазыцыі кіруючай верхавіны ўлады, якая ўдачыненьні да народа і нацыі праводзіць тыповую акупацыйную палітыку. Гэтаяўлада ўспрымае народ не як вольнага творцу жыцьця ў дзяржаве, але як прадметэксплуатацыі ў эканоміцы і аб’ект маніпуляцыі ў выбарах і палітыцы.

Народ, практычна, цалкам адлучаны ад уплыву на ўладу. У такіх умовахпатрабаваць вырашэньня народных праблем ад антынароднай улады ёсьцьмарны занятак. Улада ня чуе і робіць насуперак. І тым ня менш народны ціскмусіць быць і асновы для гэтага ёсьць.

Вельмі небясьпечна тое, што ў Беларусі ўжо, практычна, вынішчанаграмадзянская супольнасьць. Гэта абніжае магчымасьць супраціўленьняантынацыянальнай палітыцы і прыводзіць да дэградацыі грамадзтва. Па мерыаслабленьня грамадзтва ціск рэжыму на народ павялічваецца і дасягае пачварныхмаштабаў. Ён не спыняецца. Пры адсутнасьці супраціўленьня ў пэрспэктыве такойсістэмы ўціску стаіць рабства і вынішчэньне людзей. У гісторыі і ў сучаснасьці мымаем такія прыклады.

Але мы бачым таксама іншыя прыклады, калі ва ўмовах бяспраўя і дыктатурынарод уздымаўся, зьмятаў антынародную ўладу і зьмяняў свой стан да лепшага.Прыклад Румыніі, Аргентыны, цяперашняй Венесуэлы сьведчаць аб такіхмагчымасьцях.

Народ пазбаўлены правоў чужароднай уладай, заўсёды мае сваё канстытуцыйнаеправа на паўстаньне і зьвяржэньне рэжыму. Падкрэсьліваю, што гэтае права ідзеяньні народа законныя.

Разуменьне такой магчымасьці надае сэнс грамадзкім пратэстам іпатрабаваньням да рэжыму, каб выконваў закон і паважаў правы людзей.

Найбольшай небясьпекай для нашага нацыянальнага існаваньня ёсьць пагрозабеларускай незалежнасьці з боку пуцінскай Расеі. Вострую сітуацыю ад пачаткутут стварыў рэжым Лукашэнкі, які стаў правадніком маскоўскай вялікадзяржаўнайпалітыкі. Але трэба не забывацца, што тэрытарыяльная і нацыянальна-культурнаяпагроза Беларусі з боку Масквы была ўвесь час (ужо амаль 500 гадоў) і будзепрацягвацца пакуль існуе несвабодная Расея і яе імпэрская палітыка.

Расейская агрэсія супраць Украіны паказала (тым, хто не разумеў), што нельганяўважліва адносіцца да расейскіх агрэсіўных тэрытарыяльных пагроз. Расеяжыве ў сваім спыненым сьвеце, у “рускім міры”. Міжнародныя правілы для яе нямаюць значэньня. Яна нацэлена на экстэнсіўнае разьвіцьцё і, як у сярэднявеччы,імкнецца разьвівацца за кошт захопу новых чужых тэрыторый. У той час калі ўвесь сьвет даўно перамяніўся. Краіны разьвіваюцца за кошт інтэнсіфікацыі ўнутраннага разьвіцьця.

Грубае, зьняважлівае для беларусаў выказваньне расейскага прэм’ераМядзведзева ў Берасьці аб фальш-фантоме “саюзнай дзяржаве”, аб рэанімацыігэтай авантуры, аб увядзеньні расейскіх грошай у Беларусі, агульнага суду дымытніцы, нягледзячы на крытычную рыторыку калгаснага рэжыму ў адказ, мае ўжоадмоўныя вынікі, што пагражаюць суверэнітэту нашай краіны. Створана рэжымна-маскоўская група, якая таемна працуе ў Маскве, і выпрацоўвае новую мэтодыкутак званай “інтэграцыі”. Чытай – акупацыі Беларусі.

Пагроза для незалежнасьці Рэспублікі Беларусь рэальная і небясьпечная длябеларусаў. Пачынаючы з 2014 года, ад часу нападу маскоўцаў на Украіну, япастаянна заклікаю беларусаў рыхтавацца да абароны краіны. Агрэсія Масквы ўлюбой форме не павінна засьпець беларусаў зьнянацку. Ня трэба слухаць, штомаскоўцы кажуць, але глядзем, што яны задумалі.

Нягледзячы на нязгодную, зьбіўчывую рыторыку, рэжым у асобе яго начальніка нябудзе абараняць Беларусь. Сваю нянавісьць да незалежнасьці Беларусі ёнвыказаў у першы ж год свайго кіраваньня. Ягоныя блытаныя пасажы супрацьагрэсіўных планаў Масквы абумоўленыя страхам страціць сваю незаконную ўладу,але ня клопатам пра суверэнітэт, які ён ужо часткова прадаў.

Маючы на ўвазе канстытуцыйнае права народа да зьвяржэньня рэжыму,неабходна патрабаваць ад яго дзеля бясьпекі краіны вярнуць поўнавартаснуюмяжу Беларусі з Расеяй на ўсходзе краіны і ўвесьці памежны кантроль.

Другое, што трэба патрабаваць ад рэжыму, гэта спыніць усе дзеяньні паводленезаконнай дамовы аб стварэньні так званай “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі.Незаконная дамова аб “саюзнай дзяржаве” (якая не прызнаная сьветам ідэмакратычнымі сіламі Беларусі) мусіць быць скасаваная тым, хто яе падпісаў, нямаючы на тое права і поўнамоцтваў. Беларусь павінна выйсьці з АДКБ іправодзіць нэўтральную палітыку згодна з палажэньнем Канстытуцыі.

Ня трэба думаць і казаць, што калі рэжым прамаскоўскі, то нічога патрабаваць нятрэба, бо яго палітыка антынародная. Гэта так, палітыка антынародная. Алеказаць трэба, каб ведаў, за што панясе адказнасьць, бо ў рэшце рэшт народмацнейшы, права яго натуральнае і законнае.

Цяпер перад пагрозай акупацыі з усходу, калі грамадзтва расцярушанаеантынароднай палітыкай, зьнясіленае беззаконьнем, паборамі і непамерныміштрафамі за ўсе справы жыцьця, беспрацоўем і зьдзекамі над асобай з боку кастычыноўнікаў, міліцыі, КГБ і іншых абдзіралаў людзей, цяпер – вельмі патрэбна, кабадраджалася грамадзянская супольнасьць, мацнела народная салідарнасьць іадзінства грамадзтва.

Лічу добрай ініцыятывай збор нашай дэпутацкай прысутнасьці, людзей, якія чуюцьадказнасьць за лёс Бацькаўшчыны. Прапаную зрабіць нашу дэпутацкую асамблеюпастаянным сходам і з ініцыятывы Аргкамітэта зьбірацца рэгулярна па мерынеабходнасьці дзеля асэнсаваньня праблемаў і спраў нашага грамадзтва,дзяржавы, Айчыны і краіны.

Наступнай ініцыятывай павінна стаць скліканьне народнага сходу. Настае час, калісвой лёс можа вырашыць толькі сам народ і дзеля гэтага яму неабходнаарганізаваць сваю сілу. Вайна, якая пагражае нам з усходу, у цяперашніхабставінах (калі камандны склад арміі захоплены маскоўцымі) можа стаць для нас,беларусаў, толькі народнай вайной (гэта значыць партызанскай). І тады, тут, уБеларусі адвечны вораг нашага жыцьця і свабоды знойдзе вечную сваю магілу.

Жыве Беларусь!

Слава Айчыне!

9.02.2019.                                                       Зянон Пазьняк.

Дадаць у: