25 сакавіка – найвялікшае сьвята беларусаў. Гэтым днём 1918 года была абвешчана незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР). Стварэньне або адраджэньне нацыянальнае дзяржавы — сэнс гістарычнага існаваньня кожнага народа.
Абвешчаньне БНР сталася вынікам велізарных высілкаў, працы і ахвяраў беларускіх адраджэнцаў і зьяўляецца для беларусаў найвялікшай падзеяй ХХ-га стагоддзя.
Прыняцьцём АKТУ 25 САKАВІKА 1918 года быў завершаны доўгі гістарычны шлях нашага народу да пачатку адраджэньня беларускае дзяржаўнасьці і дэмакратычных свабодаў.