Структурамі рэжыму вызначаныя чатыры прэтэндэнты для ўключэньня ў бюлетэнь для галасаваньня 9 верасьня 2001 г.
Усе гэтыя асобы з’арыентаваныя на Маскву і залежныя ад яе. Таму пэрсанальны склад кандыдатаў цалкам задавальняе Маскву.
Kрэмль трымае пад кантролем ня толькі рэжым Лукашэнкі.
Пры спрыяньні некаторых заходніх дыпляматаў, у першую чаргу намаганьнямі Г.Г.Віка, Расеі ўдалося рэанімаваць кебічаўскую намэнклятурную групоўку і сфармаваць зь яе апазыцыю Лукашэнку.