Амаль тыдзень доўжыўся бессаромны спэктакль пад назвай „галасаваньне за прэзыдэнта".
Скарыстаўшы палажэньне Закона аб магчымасьці папярэдняга галасаваньня для тых, хто ў дзень выбараў ня можа знаходзіцца па месцы жыхарства, улады рэжыму па загаду зьверху на працягу 5-ці дзён арганізоўвалі масавы і прымусовы прывоз („прыгон") выбаршчыкаў на выбарчыя ўчасткі для галасаваньня, з намаўленьнем галасаваць за Лукашэнку
Адначасна аб’язджалі хаты і вёскі са скрынямі для галасаваньня.