Значная большасьць беларускага грамадзтва і ўвесь цывілізаваны сьвет мелі надзею, што прэзыдэнцкія выбары 2001 году ў Беларусі стануцца дэмакратычнай формай свабоднага волевыяўленьня беларускіх выбаршчыкаў і прывядуць да кардынальных пазытыўных зьменаў ў палітычным становішчы нашай краіны.
Трэба прызнаць, што гэта былі ілюзорныя спадзяваньні.
Ва ўмовах дыктатарскага рэжыму, які абапіраецца на расейскія імпэрскія колы і структуры расейскага КГБ-ФСБ, правядзеньне дэмакратычных выбараў немагчымае.