Эўрапейская сярэднявечная літаратура — легенды, паданьні, эпасы — мала вядомая ў Беларусі. (Акрамя, магчыма, Аповесьці аб Трышчане).
Гэтаму ёсьць розныя тлумачэньні і прычыны.
Але галоўная зь іх — адсутнасьць перакладаў Літаратура павінна гучаць па-беларуску.
Тады перакладны твор робіцца набыткам і нашай літаратуры.
Легенды пра Парсіваля, ці таксама пра Сьвяты Грааль, нічога ня кажуць нашаму чытачу.
У той час, калі ў кантэксьце эўрапейскага мастацтва спасылкі ці ўспамінаньні гэтых назоваў сустракаюцца даволі часта ад Вагнэра да Рэмарка.