Студзень. Забаронена беларуская хрысьціянская радыёперадача „Голас душы”.
6 студзеня, на каталіцкае свята Трох Каралёў, па першай праграме Беларускага радыё звычнай сотням тысячаў слухачоў духоўнай праграмы «Голас душы», якую на прцягу васьмі гадоў рыхтаваў і вёў ксёндз-магістр, пробашч менскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк, зноў не было.
Не гучала яна і ў нядзелю перад Новым годам, ў нядзелю перад Нараджэннем Хрыстовым.
Замест беларускамоўнага набажэнства слухачы пачулі танную рускую эстраду Між тым „Голас душы” слухалі літаральна мільёны беларускіх каталікоў.