НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

БЕЛАРУСЫ І ГАБРЭІ ВА ЎСПАМІНАХ АНТОНА ШУКЕЛОЙЦЯ

БЕЛАРУСЫ І ГАБРЭІ  ВА ЎСПАМІНАХ АНТОНА ШУКЕЛОЙЦЯ

Мне ўжо прыходзілася пісаць (у сувязі з грубымі выказваньнямі Сьвятланы Алексіевіч) пра закамуфляваную тэндэнцыю ў нямецкай гісторыі падраўняць Галакост і пашырыць адказнасьць за яго на ўсе нацыі, акупаваныя немцамі ў час Другой Сусьветнай вайны. Гэтым, у прыватнасьці, займаецца амэрыканка нямецкага паходжаньня дацэнт Каліфарнійскага ўнівэрсітэту Аніка Вальке. Ёй удалося падабраць факты на прыбалтыйскія краіны, Польшчу, Украіну і іншых. Але поўны правал адбыўся ў Беларусі. Фактаў не знайшлося. Тым больш, што дасьледчыца выявіла ў нямецкіх архівах данясеньні нямецкага акупацыйнага камандаваньня ў Бэрлін аб тым, што спробы немцаў уцягнуць беларусаў у пацыфікацыю жыдоў праваліліся. Немцы не змаглі тут гэтага арганізаваць. Беларусы ня ўдзельнічалі ў гітлераўскай палітыцы Галакосту. Аніка Вальке тое вымушана была прызнаць, але надалей працягвае шукаць доказаў пад сваю канцэпцыю, якая загамавалася ў Беларусі.

Нядаўна на 102-м годзе жыцьця зышоў у іншы сьвет Антон Шукелойць. Успаміны і згадкі пра жыцьцё гэтага цікавага чалавека зноў наштурхнулі мяне на тэму беларуска-жыдоўскіх дачыненьняў. Бадай што найлепш і найбольш дакладна яе апісаў Зьмітрок Бядуля -- наш выбітны пісьменьнік, габрэй і беларус у сваёй працы "Жыды на Беларусі" (Менск, 1918 г.). Дакладна так ацэньваў нашых літвакоў і Шукелойць, і адпаведна абгрунтоўваў свае дачыненьні.

Мне падумалася, што цікава было б нагадаць некаторым людзям пра думкі і ўспаміны гэтага вядомага чалавека, які быў жывой беларускай гісторыяй ХХ-га стагоддзя.

На жаль, у мяне няма з сабой у Нью-Ёрку друкарскіх пакаў сваёй кніжкі "Гутаркі з Антонам Шукелойцем", якую я выдаваў у Варшаве, таму я адсканаваў выбраныя старонкі і падаю іх у паку ПДФ. Хто цікавіцца -- пачытае.

 

24 студзеня 2017 г.                                                                                                        Зянон ПАЗЬНЯК

 

P.S.

Для людзей, якія атрымалі адукацыю за саветамі на расейскай хлусьні, гэтая кароткая інфармацыя аб дзейнасьці беларускіх патрыётаў пад нямецкай акупацыяй, можа перавярнуць савецкія ўяўленьні савецкіх выхаванцаў.

Беларуская дзейнасьць пад нямецкай акупацыяй у сістэме адміністрацыі – гэта было змаганьне зь немцамі і маскоўскімі бальшавікамі адначасова. Фактычна, гэта было беларускае падпольле, узначаленае Беларускай Незалежніцкай Партыяй. Адной з галінаў дзейнасьці Партыі было якраз ратаваньне габрэяў.

Забойствы беларускіх змагароў у той час, у тым ліку і доктара Іваноўскага (бургамістра Менска) – гэта справа рук расейскіх бальшавікоў. Дарэчы, два бальшавіцкія падонкі, якія забілі гэтага вялікага чалавека, потым жылі ў Менску, прозьвішчы іхныя былі вядомыя, адзначаныя ў савецкай гэбоўскай літаратуры. Але на той час ужо не знайшлося ў горадзе людзей, якія змаглі б пакараць бандытаў.

Расейска-бальшавіцкая прапаганда аж шалела тады ад нянавісьці да герояў-беларусаў, наварочалі горы хлусьні, брахалі пра нібыта беларускіх «калабарантаў», пра «супрацоўніцтва» з фашыстамі, абзывалі «предателямі» (гэта патрыётаў Беларусі!) і г. д. Яны і цяпепер яшчэ нешта стракочуць у Маскве на сваім тэлебачаньні.

----------------------

Чытаць в .pdf

Дадаць у: