Сёньня рэжым зрабіў чарговую правакацыю. Калі намесьнік Старшыні БНФ сп. Папкоў абменьваў сто даляраў, з-за бар’ерчыка, пашаптаўшыся, сказалі: "купюра фальшывая" і выклікалі міліцыю. Тут жа завялі "крымінальную справу" па факту нібыта фальшывай купюры і наскочылі на кватэру сп. Папкова з ператрусам. Іх цікавілі партыйныя матэрыялы ў кампутары, розныя правады і партыйныя паперы. Усё шыта белымі ніткамі. Спадар Папкоў ёсьць кіраўнік маёй Ініцыятыўнай групы па збору подпісаў. Гэтак рэжым пачынае незаконны перасьлед маіх паплечнікаў.
Тут адразу некалькі парушэньняў закону. Ператрус у кватэры спадара Папкова ніхто ня меў права рабіць. Ён незаконны. Але рэжым ёсьць рэжым. У акупацыйнай зоне законы ня дзейнічаюць.
Тым часам варта усім беларусам ведаць, што у пунктах абмену валюты сядзяць стукачы. Той хто дае грошы на абмен, павінен запісваць нумары сваіх купюраў і папярэдзіць кантара аб запісаным нумары, каб не падмянілі на фальшыўку. Нічога не дапаможа прамаскоўскаму рэжыму. Яму будзе канец.
Зянон Пазьняк
28 сьнежня 2005 г.