НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ДА ЖАЎНЕРАЎ І АФІЦЭРАЎ БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА

ДА ЖАЎНЕРАЎ І АФІЦЭРАЎ БЕЛАРУСКАГА ВОЙСКА

Калі рашысцкія акупанты прымусяць менскага вар’ята штурхнуць беларускіх вайскоўцаў ісьці вайной на Украіну, каб страляць па ўкраінцах, тады памятайце, у Вас ёсьць тры шляхі:

Першы шлях -- ганебны і самагубчы для Вас і для гонару нашай краіны. Гэта падпарадкавацца шызоідным распараджэньням вар’ята, ступіць на Украіну са зброяй і забіваць ні ў чым не павінных перад Вамі украінцаў на іхняй зямлі, і таксама прыняць ад іх сваю бязсэнсоўную сьмерць.

Другі шлях -- калі пагоняць, тады падняць белы сьцяг і перайсьці на бок украінцаў. Вы будзеце абаронены міжнароднымі законамі. Гэта не палон. Адмова ад чужой маскоўскай несправядлівай вайны, адмова быць агрэсарам, адмова ваяваць з суседам забясьпечыць Вам статус жыцьця ў любой краіне ААН альбо магчымасьць (хто пажадае) ваяваць супраць рашысцкага мордара на баку ўкраінцаў у беларускіх вайсковых аддзелах.

Трэці шлях -- гэта шлях герояў і патрыётаў Айчыны. Перагрупавацца, павярнуць назад і пайсьці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму і ад улады псіхічна збочанага вар’ята, здрадніка, ворага нацыі і чалавецтва.

І яшчэ. Вам вайскоўцам, што нясуць адказнасьць за лёс і абарону Айчыны, трэба адказаць сабе на стратэгічна важнае пытаньне: чаму Пуцін так апантана душыць на Лукашэнку, каб пагнаць беларускае войска вайной на Украіну? Яно ж нічога там ня вырашыць. Прытым расейцы вывозяць цяпер боепрыпасы зь Беларусі сабе ў Данбас і Пуцін ведае, што беларускія ваенныя ня хочуць ваяваць. У чым тут справа? 

Трэба разумець агрэсіўную, подлую, антынародную і антыбеларускую палітыку Масквы. Крэмль нічога не заваюе, загнаўшы  беларускае войска на Украіну. Масква спадзяецца на тое, што нематываванае беларускае войска амаль гарантавана будзе панішчана і разьбіта ўкраінцамі і тады пры ўсіх раскладах і паваротах Масква можа захапіць Беларусь голымі рукамі. Бараніць краіну ня будзе каму. 

Таму самы рацыянальны і патрэбны для Беларусі вайсковы чын -- гэта трэці шлях беларускай арміі, пра які я тут распавёў. Паварочвайце зброю супраць рэжыму здраднікаў, тэрарыстаў, варвараў і акупантаў. Калі тое станецца, то гэта будзе ня толькі канец менскага вар’ята, але і канец крамлёўскага гнома, і канец маскоўскай вайне.  

Памятайма пра гонар, справядлівасьць, народ, нацыю і Айчыну.Жыве Беларусь! Слава Украіне!

 

7 ліпень 2022 год      Зянон Пазьняк (Ад Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту руху "Вольная Беларусь")

 

www.narodnaja-partyja.org

Дадаць у: