Паўстала пытаньне аб існаваньні Місіі АБСЭ ў Менску. Мусім адзначыць некаторыя станоўчыя моманты ў ейнай дзейнасьці. Менавіта: назіраньне за парушэньнямі правоў чалавека, назіраньне за правядзеньнем выбараў, заявы пра пацярпелых ад рэжыму і некаторыя іншыя аспэкты.
Але ў цэлым дзейнасьць Місіі АБСЭ ў Менску трэба ацаніць адмоўна, як супярэчную беларускай дэмакратыі і нацыянальным інтарэсам Беларусі.
У 1998-2001 гадах ніхто так не нашкодзіў беларускай дэмакратыі, як арганізацыя АБСЭ ў Менску (калі не казаць пра рэжьм Лукашэнкі). Зьвязана гэта найперш з дзейнасьцю былога кіраўніка Місіі ГансаТеорга Віка.
Паводзіны і дзейнасьць Ганса Віка не адпавядалі ролі кіраўніка міжнароднай грамадзкай арганізацыі і характарызаваліся тыповымі рысамі дзейнасьці спэцслужбаў, да якіх спадар Вік належыў.
3 боку спадара Віка назіралася непасрэднае ўмяшальніцтва ў палітычныя ўзаемадачыненьні беларускіх партыяў. Рабілася гэта пад выглядам процідзеяньня антыдэмакратычнаму рэжыму і спрыяньня дэмакратыі, і таму было лёгка ўспрынята беларускімі палітычньмі партыямі. На самай жа справе, пачынаючы з 1998 года, спадар Вік ствараў у Беларусі свой варыянт нібыта „дэмакратычнай апазыцыі", кантралюемай АБСЭ, фінансава залежнай ад Захаду і спэцслужбаў Расеі, паколькі балыпыня так званых „дэмакратычных партыяў" у Беларусі густа інфільтравана расейскай агентурай КГБ-ФСБ, і спадару Віку гэта было добра вядома.
Ствараючы кіруемую „дэмакратычную апазыцыю", спадар Вік уступіў у канфлікт з рэальнай беларускай апазыцыяй — Беларускім Народньм Фронтам „Адраджэньне", той галоўнай сілай, жая ў 1991 годзе вярнула незалежнасьць Беларусі, спыніла дзейнасьць КПСС і ВЛКСМ у краіне і паклала пачатак дэмакратычным пераўтварэньням.
Ён прычыніўся да апэрацыі расколу Народнага Фронту (падрыхтаванай у 1999 годзе з Масквы, сумесна зь менскімі дзеячамі АБСЭ), пасьля чаго частка БНФ далучылася да „апазыцыі", створанай спадаром Вікам.
Адразу пасьля расколу Фронту і афармленьня кіруемай партыйнай „апазыцыі", спадар Вік уцягвае гэтыя партыі ў заведама бясплённы так званы „перамоўны працэс" з рэжымам Лукашэнкі. Мэта „перамоўнага працэсу" — раззброіць нацыянальна змагарную Беларусь напярэдадні парляманцкіх выбараў і забясыіечыць міжнароднае прызнаньне новаму „парляманту". Гэтая мэта ўзьнікла на падставе таемных кампрамісаў з Лукашэнкам аб легалізацыі існуючага рэжыму і прызнаньні яго ў АБСЭ.
Менавіта на гэтым этапе выявілася таемнае супрацоўніцтва спадара Віка з рэжымам Лукашэнкі і палітычнай агентурай Масквы.
Спадар Вік непасрэдна прычыніўся да выдаленьня апазыцыйнага старшыні Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня спадара Сьмона Шарэцкага за межы Рэспублікі Беларусь у эміграцыю, паколькі спадар Шарэцкі перастаў упісвацца ў схемы дзейнасьці спадара Віка на Беларусі, і галоўнае — у разьлікі Масквы, зь якой спадар Вік пастаянна супрацоўнічаў.
У гэты ж час спадар Вік рабіў бясплённыя захады змусіць да пераезду ў Нямеччыну сваіх палітычных праціўнікаў з Народнага Фронту, праводзіў бязвыніковую працу сярод беларускай моладзі, намаўляючы яе ў інтарэсы Нямеччыны.
У верасыгі 2000 года, на канфэрэнцыі ў Беластоку спадар Ганс Вік, спаўняючы (трэба думаць) пэўныя палітычныя рэкамендацыі, публічна заявіў, што мэта ягонай дзейнасьці ў АБСЭ ж нямецкага дыплямата — спрыяць уваходжаньню Беларусі ў склад Расеі. А гэта ёсьць антыбеларуская дзейнасьць, супярэчная карэнньм інтарэсам Беларусі.
18-га лістапада 2000 года Сойм Беларускага Народнага Фронту і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ аб’явіў спадара Ганса Віка пэрсонай нон-грата і заптрабаваў ягонага выдаленьня зь Беларусі за падрыўную дзейнасьць, супярэчную інтарэсам нашай краіны. Матэрыялы Сойму і патрабаваньне аб выдаленьні спадара Віка былі тады ж перасланыя намі амбасадару Нямеччыны ў Беларусі спадару Хорсту Вінкельману, Міністру замежных справаў Нямеччыны спадару Ёшку Фішару, у Эўразьвяз, у Парляманцкую Асамблею АБСЭ і кіраўніцтву АБСЭ.
Тое, што гэтыя факты пра дзейнасьць Ганса Віка (і фактычна, ягоны правал) былі праігнараваныя, яскрава паказвае на характар думаньня бюракратыі ў эўрапейскіх арганізацыях.
У кастрычніку на выбарах 2000 года плян спадара Г. Віка пацярпеў фіяска. Тым ня менш яго пакідаюць у Менску для арганізацыі і парвядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе. Гэта дазволіла спадару Віку ўдзелыгічаць у чарговай выбарчай афёры на Беларусі, плянаваць прызнаньне гэтых выбараў за дэмакратычныя і рыхтаваць легалізацыю рэжыма Лукашэнкі.
Пры дапамозе „кіруемай апазыцыі" (пасьля ўхваленьня з боку спадара Віка і адпаведна — Масквы) была створана „пяцёрка" прамаскоўскіх кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі з былой камуністычнай намэнклятуры, а потым пакінута кандыдатура самага шэрага зь іх — камуна-савецкага функцыянэра Ул. Ганчарьжа (які рэальна—ня мог быць супернікам Лукашэнкі). Такім чынам дзеля фальсіфікацыі і выграньня выбараў Лукашэнку стварылі выдатныя ўмовы.
Праўда, Лукашэнка перастараўся. Фальсіфікацыя была праведзеная ім настолькі маштабна, груба, нахабна, татальна і бессаромна, што прызнаць выбары не было як.
Лукашэнка застаўся ў крэсьле, але выбары сьвет не прызнаў. Ганс Вік зноў пацярпеў частковае фіяска, і яму адмовілі ва ўязной візе. Рэжым даў выразна зразумець, што Місія АБСЭ яму болып не патрэбная.
У гэтым — стыль „працы" савецкага КГБ. У гэтым — увесь Лукашэнка. Некалі ён гэтак павыганяў прэч сваіх бліжэйшых паплечнікаў нягоднікаў, якія дапамагалі яму дарвацца да ўлады, а потым — сталі непатрэбныя. Менавіта з гэтых былых „паплечнікаў" найперш сфармаваў Ганс Вік сваю „кіруемую апазыцыю" і ўвёў яе ў палітычны ўжытак.
Мы не сумняваемся ў патрэбнасьці такой міжнароднай арганізацыі, ж АБСЭ, маем да яе павагу і пашану. Але мусяць вьжонвацца пэўныя правілы. Сама пракгьжа (а беларуская практыка — найболып) паказвае, што недапушчальна, каб аддзеламі міжнароднай арганізацыі кіравалі функцыянэры зьнешняй разьведкі жой-небудзь краіны. 3 гэтага шедзішча ўзьнікаюць сумненыгі, калі і супрацоўнікі Місіі, і ўпаўнаважаныя па пытаньнях дачыненьняў (скажам, АБСЭ і Беларусі) належаць да палітычных юлаў толькі адной краіны (скажам, Нямеччыны). I болын таго, — да аднаго палітычнага накірунку (скажам, лева-лібэральнага ці сацыял-дэмакратычнага). Не павінны стварацца ўмовы, каб нейкая адна краіна рабіла свае вузканацыянальныя інтарэсы ў другой краіне, вьшарыстоўваючы міжнародную арганізацыю.
Інтэрас, які рабіў на Беларусі Ганс Вік, нам добра ведамы. Сюды ўключана незалежнасьць Беларусі (пляны анэксіі нашай краіны Расеяй), пляны Масквы за Бугам, пляны нямецкай прысутнасьці ў Калінінградзкай вобласьці, „калідор" праз Полыпчу і нават зацікаўленасьць спадара Віка канцэрнам РургазГазпрам.
Мы не зьбіраемся маўчаць ці рабіць выгляд, што нічога ня бачам і не разумеем зь меркаваньняў паліткарэктнасьці. Справа йдзе аб лёсе нашай нацыі, нашай незалежнасьці і свабоды, якую Эўропа, у абліччы такіх асобаў, як Ганс-Георг Вік, гатовая, ж нам здаецца, у чарговы раз — здаць. Але Беларусь была і будзе незалежнай!
Спадар Вік парушыў, перакрочыў Беларускае права (адкінутае рэжымам Лукашэнкі). Ягоная дзейнасьць вымагае рассьледваньня, сьледства і судовага разьбіральніцтва. Незалежная, вольная і дэмакратычная Беларусь яшчэ вернецца да гэтага пытаньня.
17 чэрвеня 2002 г
Зянон ПАЗЬНЯК
Менск
Старшыня Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне"
Юры БЕЛЕНЬКІ
Намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне"
Выконваючы абавязкі старшыні на Беларусі
Беларускія Ведамасьці, №46 | кастрычнік-лістапад 2002 г.