Лібэральная эканоміка, якая ляжыць у аснове лібэральнай дэмакратыі, і ўвогуле рынкавая таварная вытворчасьць, якая здольная каласальна разьвіць вытворчыя сілы, заснаваная аднак на заганным асэнсаваньні і выкарыстаньні працы. (Пераасэнсаваньне адбылося ў пэрыяд пратэстанцтва, калі праца стала ўжывацца не для задавальненьня патрэбаў, а дзеля нічым не абмежаванага ўзбагачэньня.)
Такое выкарыстаньне працы ў працэсе разьвіцьця грамадзтва прадугледжвае:
а) хуткае разьвіцьцё вытворчасьці;
б) хуткае насычэньне рынку;
в) канкурэнцыю;
г) манапалізацыю;
д) неабмежаваную эксплуатацыю працоўных людзей;
е) дэмаралізацыю вытворчасьці;
ж) карупцыю.
З палажэньнямі а, б, в, г, д чалавецтва, прайшоўшы праз войны, кроў, зьдзек і вынішчэньне, ужо больш-менш парадзіла. Палажэньні е і ж (яны ўзаемазьвязаныя) цяпер хутка пашыраюцца, і эфэктыўных мэтадаў змаганьня пакуль няма.
Дэмаралізацыя вытворчасьці абумоўлена асэнсаваньнем працы асобай з няўстоянымі маральнымі каштоўнасьцямі і вынікае з сутнасьці рынка. Выяўляецца ў эканамічным пабуджэньні рабіць недабраякасныя тавары дзеля дасягненьня прыбытку. Рынак ужо ня ў стане кантраляваць гэты працэс. Асноўны цяжар кладзецца на дзяржаўныя і грамадзкія інстытуты. Адпаведна назіраецца рост карупцыі, якая прагрэсіруе разам з фальшывым таварным рынкам, які ў галіне сельгаспрадукцыі і медыцыны ўжо стварае паважную пагрозу людзям.
Ліпень 2013 г. Зянон Пазьняк