НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ДВА ШЛЯХІ БУДУЧЫНІ БЕЛАРУСІ

Ёсьць важнае пытаньне, пра якое неабходна казаць.

У чым прычына непрыняцьця з боку беларускіх нацыянальна думаючых людзей офісу Франака-Ціханоўскай. Офіс жа таксама выступае за дэмакратычную Беларусь і супраць антынароднай палітыкі Лукашэнкі?

Адказ ляжыць на паверхні. Найперш істотна тое, што палітыка "офіса" заснавана на ілжывай ролі Ціханоўскай пад выглядам "лідаркі" і "выбранай прэзыдэнткі", як славаблудзяць тыя, што прывыклі жыць па ілжы. Яна ня "лідарка" і ня "выбраная прэзыдэнтка". Хлусьня маральна абніжае ўсё (да таго ж ілжа зьяўляецца крыміналам).

Другое -- пагроза існаваньню Беларусі зыходзіць ад Расеі і рэалізуецца праз Лукашэнку як выканаўцу гэтай пагрозы. Ключ да беларускай свабоды схаваны ў Маскве, а не ў Лукашэнкі як блудзіць і кажа офісная кампанія.

І трэцяе. Калі б, напрыклад, гэты офіс пад шырмай прозьвішча Ціханоўскай і пры фінансавай падтрымцы левага Эўразьвязу змог бы ўплываць на фармаваньне ўлады і палітыкі пасьля лукашысцкай Беларусі, то ён зноў будаваў бы дэмакратыю "вмесе с Россіей" і зважаючы на Расею. А гэта гроб для Беларускай нацыі. Не адмежаваўшыся ад Расеі, яны прывялі б беларусаў зноў у каланіяльнае расейскае стойла. І зноў усё б паўтарылася -- русіфікацыя, эканамічны шантаж, палітычны ўціск, рэпрэсіі, этнацыд, генацыд і вайна.

Іхняя ацэнка расейскага тэракту ў "Крокусе" пад Масквой і спачуваньне маскоўцам (пры неспачуваньні ўкраінцам) наглядна пацьвердзіла сутнасьць групоўкі офіса, які вырас з прамаскоўскай выбарчай авантуры 2020 года -- Бабарыкі-Цапкалы, з "мудрага Пуціна" і г. д.

Стаўка на офіс Франака-Ціханоўскай і на ўсю тую агентурную групу -- гэта быў бы зноў шлях у расейскі каланіялізм, у русіфікацыю, у "двумоўе", у энэргетычную залежнасьць і палітычную несамастойнасьць. Урэшце -- у новага Лукашэнку, у небясьпеку расейскай агрэсіі і вайны.

 

Ёсьць іншы шлях -- шлях свабоды, незалежнасьці і самастойнасьці, без расейскага ўмяшаньня і без маскоўска-гэбоўскага ўплыву. Вызначальны код такіх засьцерагаючых нацыю дачыненьняў відавочны і гучыць так: "Расея -- вораг!". "Нічога -- з Расеяй!" Гэта галоўнае, што трэба цяпер ўсьвядоміць беларусам, каб забясьпечыць і зьберагчы сваю нацыянальную будучыню і існаваньне незалежнай вольнай дзяржавы.

На пазыцыі вольнай, дэмакратычнай, незалежнай Беларусі з усьведамленьнем пагрозы ад варожай Расеі стаіць, перш за ўсё, -- Нацыянальна-Вызвольны рух "Вольная Беларусь", беларускія ваяры, што ваююць супраць маскоўскага агрэсара ва Украіне, Рада БНР і ўсе беларускія нацыянальныя адраджэнцы і адраджэнскія арганізацыі.

Нагадаю, што "Адраджэньне" -- гэта беларуская нацыянальна-вызвольная ідэалёгія, гэта Нацыянальная ідэя, якая ад пачатку ХХ стагоддзя прывяла да стварэньня незалежнай беларускай дзяржавы. Вольная будучыня Беларусі і вольная дэмакратычная будучыня нацыі магчыма толькі з апорай на ідэі нацыянальнага Адраджэньня і на людзей, што іх нясуць у барацьбе, душы і сэрцы.

 

7 ліпень 2024 г. Зянон ПАЗЬНЯК

 

Дадаць у: