Дарагія землякі, фронтаўцы, адраджэнцы! Віншую Вас зь вялікім гістарычным сьвятам -- Днём Беларускай Вайсковай Славы -- 502-й гадавінай перамогі нашага слаўнага ліцьвінскага войска над маскоўскім агрэсарам пад Воршай.
Тады маскоўскай ардзе моцна абламалі рогі, і доўга яшчэ пасьля Воршы яна сядзела ціха. Але арда не зьмянілася. Усю наступную паўтысячу год яна распальвала войны, вынішчала народы, пашырала агрэсію, стварала небясьпеку для цывілізаванага чалавецтва.
Вось і цяпер, за апошнія 20 гадоў, маскоўская арда разьвязала дзьве крывавыя вайны супраць Чачэніі, вайну ў Малдове, напала на Грузію, напала на Украіну, рыхтуе вайну супраць Беларусі.
Але нічога не атрымаецца ў агрэсараў. Будзе ім у нас яшчэ адна Ворша.
Рыхтуймася да змаганьня з Масквой! Здабывайма сродкі барацьбы, гуртуймася і будзьма гатовыя да абароны Бацькаўшчыны і свабоды, памятаючы пра слаўную бітву і перамогу пад Воршай.
Жыве Беларусь! Слава Айчыне!
8 верасьня 2016 г. Зянон ПАЗЬНЯК