НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ДЗЯДЫ Ў ЛОШЫЦЫ

ДЗЯДЫ Ў ЛОШЫЦЫ

Паважаныя спадарыні і спадары.

Працягваюцца нашы Дзяды. Лёс Беларусі трагічны і мы ўспамінаем найперш тых, хто загінуў бязьвінна ад рук маскоўскіх катаў у часы генацыду. Вось і цяпер мы традыцыйна зноў ў Лошыцы, дзе стаіць памятны крыж, пастаўлены Народным Фронтам дзеля памяці і пашаны да расстраляных тут людзей.

Расстрэльвалі найбольш ў 1937 годзе. Прывозілі і забівалі кожны дзень. Па маіх падліках тут забілі каля 10 тысячаў асоб. Летам 1988 года, у той час, калі ўжо вяліся археалагічныя раскопкі і экскумацыя ў Курапатах, расстрэльны яр у Лошыцы быў сьпешна засыпаны грунтам пры выкарыстаньні магутнай тэхнікі. Тут кагэбісты спрацавалі на апераджэньне. І калі ў ліпені 1988-га псьля дасьледваньня Курапатаў я прышоў сюды, каб пачаць працу, яр ужо быў засыпаны.

Пакуль будзе існавць КГБ, гэтая злачынная арганізацыя, датуль яны будуць замятаць сьляды і злачынствы сваіх папярэднікаў.

Гэбісцкі фашызм цяпер аджыў у Расеі, і мы бачым паўсюдна яго імкненьні схаваць сьляды і зьнішчыць улікі генацыду. Найперш яны кінуліся шкодзіць у Курапаты. Гэта ім, цяперашнім, не даруецца.

Будзьма ўважныя да Лошыцы, бо ёсьць зьвесткі, што тут, у Лошыцы, рэжым рыхтуе чарговую подласьць -- офіснае будаўніцтва. Ім хочацца зьнішчыць гэтае месца дазваньня. Нават засыпаныя магілы забітых не даюць ім спакою.

Трэба наладзіць штодзённае назіраньне, за гэтай мясьцінай і помнікам. Камунізм ня вернецца. Фашызм ня пройдзе. Не папусьцімся і не даруем. Памятаем дзядоў. Ніколі не забудзем пра генацыд. Беражэм памяць. Будучыня будзе сьветлай.

Слава Дзядам! Слава Айчыне! 4 лістапад 2018 г. Зянон Пазьняк

Дадаць у: