Тэхналёгія, якую рэалізавала Масква на выбарах ў Беларусі ("Тры жанчыны") аказалася даволі эфектыўнай. Галоўнае, што штабісткі цалкам падмялі пад сябе Ціханоўскую, якая цягне ўсіх на фальшывае галасаваньне, абяцаючы потым расчысьціць дарогу да ўлады Бабарыкам-Цапкалам. Альтэрнатыва штабоў, абапертая на постаці Ціханоўскай выклікала эйфарыю ў абуджаным грамадзтве. Кожны спрасонку гатовы пайсьці на выбары і сказаць сваё "не" Лукашэнку, які стаў усім ненавісны.
Усё тах хутка і, як быццам складна, атрымалася, што стала зразумела -- варыянт з жанчынамі і са штабамі быў запланаваны заранёў. Яго запусьцілі ў справу, хоць і ня ўсё пайшло добра. Аднак Масква, відаць, думала, што беларусы лапухі -- "сайдёт". І сапраўды -- "сашло".
Відаць варыянт прадугледжваў, што будуць арыштаваныя, банкір і Цапкала. І тут іх падменяць жанчыны. Але, магчыма, адбылася ўцечка інфармацыі, у Менску план раскусілі і Цапкалу не арыштавалі. Там ня менш варыянт пайшоў і жонка Цапкалы як ні ў чым не бывала прадстаўляе свайго мужа і штаб свайго мужа ў "трыюмвіраце".
А Цапкала ж не арыштаваны. Прачым тут жонка? Якраз Цапкала павінен фігураваць у "тройцы». А ён спачатку зьнік невядама куды, а потым сказалі, што фігурант у самаізаляцыі пасьля кантакту з вірусным носьбітам першай катэгорыі. Нарэшце ён сам паведаміў, што сябры з КГБ і з ФСБ далажылі яму, што яго быццам бы плануюць арыштаваць. Дык Цапкала кінуў «ізаляцыю», зьехаў у Маскву да сяброў з ФСБ і там сядзіць. Вось такі арыгінал.
Ну, зразумела, што разынка тэхналёгіі -- жаночае "трыа". Ня ўпхнеш жа туды Цапкалу. Вось прыдумалі яму прычыну і Цапкала "хаваецца" ў Маскве, а жонка ўжо нібыта яго замяшчае. Ансамбаль выступае. Усе на выбары! Людзям падабаецца. Наперадзе "элегантная перамога" (і зразумела чыя).
27 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк