НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Фiзiчнае зьнiшчэньне беларускай нацыi

Фiзiчнае зьнiшчэньне беларускай нацыi

Гісторыя разьвіцьця эўрапейскіх народаў паказвае, што на працягу стагоддзя кожны народ пры больш-менш звычайных (сярэдніх) умовах існаваньня (гэта значыць, улічваючы войны і моры) павялічваў колькасьць свайго насельніцтва ў два разы.

Вучоныя падлічылі, што ў сярэдзіне ХVII стагоддзя беларускае насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім складала блізу 3,4 – 3,5 мільёнаў чалавек. На сярэдзіну ХVIII-га яно павінна б было павялічыцца да 7 мільёнаў; адпаведна ў сярэдзіне ХІХ-га – да 14-ці; у сярэдзіне ХХ-га – да 28-мі , і на пачатак ХХІ-га стагоддзя мы павінны б налічваць 42 мільёны беларусаў.

Калі дапусьціць магчымасьць нейкіх выключных зьбегаў абставінаў, то беларусаў магло быць цяпер і 50 мільёнаў, і 35 мільёнаў, але ня менш за 30 мільёнаў чалавек. Тым часам нас у Рэспубліцы Беларусь 10 мільёнаў, і гэтая колькасьць не павялічылася на працягу апошніх 50-ці гадоў.

Тэрыторыя цяперашняй Рэспублікі Беларусь амаль у сем разоў большая за плошчу Бэльгіі, але колькасьць насельніцтва аднолькавая, што ў Бэльгіі, што ў Беларусі. Ці, напрыклад, тэрыторыя цяперашняй Беларусі толькі на 19 адсоткаў меншая за плошчу Вялікабрытаніі, але насельніцтва ў 6 разоў меншае. Тэрыторыя Украіны амаль у тры разы большая за плошчу цяперашняй Беларусі, але насельніцтва больш у 5 разоў і г.д.

У сярэднім поясе Эўропы такога анамальнага стану, як у Беларусі, не назіраецца ні ў адной краіне.

Трэба, праўда, улічыць, што ў сярэдзіне XVII стагоддзя у Вялікім Княстве знаходзіліся ўсе беларускія этнічныя землі: і Смаленшчына, і Дзьвіншчына, і Севершчына, і Віленшчына, і Падляшша. Тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. разам з гэтымі землямі дасягала блізу 400 тысячаў квадратных кілёмэтраў. Гэта значна больш, чым плошча такіх цяперашніх краінаў, як Італія, Польшча, Вялікабрытанія. Розныя дасьледчыкі і палітыкі (прымаючы пад увагу ваенны час, уцекачоў, вымушаную міграцыю) налічвалі на тэрыторыі БНР ад 14 да 17 мільёнаў жыхароў. Цяпер, праз 80 гадоў, на гэтай тэрыторыі таксама пражывае каля 14,5 мільёна людзей. Колькасьць аўтахтонных беларусаў за межамі Рэспублікі Беларусь за гэты час зьменшылася. Балянс павелічэньня беларускага насельніцтва практычна ўсюды аднолькавы – мінусовы.

За 70 гадоў знаходжаньня ў складзе савецкай Расеі Смаленскі край быў вынішчаны дазваньня і стаў падобным на астатнюю Расею. Вобласьць абязьлюдзела. Насельніцтва ў некаторых раёнах Смаленшчыны зьменшылася ў 10 разоў, урадлівыя землі пазарасталі хмызьняком і мохам.

Цяпер на Смаленшчыне, як і раней, няма ніводнай беларускай школы, ніводнай беларускай газэты ці часопіса, ні беларускага радыё, ні тэлебачаньня. Задушана ўсё, што толькі здольная задушыць Расея.

Беларуская мова ў асноўным засталася ў смаленскіх вёсках ды ў фальклёры.

У Смаленшчыне заўсёды быў даволі высокі ўзровень беларускай сьведамасьці. Бальшавікі, супрацьпастаўляючыся БНР, нават БССР аб’яўлялі ў Смаленску. У 1930-х гадах урадам савецкай Беларусі былі падрыхтаваныя неабходныя дакуманты па вяртаньні Смаленшчыны ў склад БССР. Аднак новая хваля сталінскіх рэпрэсіяў утапіла ў крыві ўсе гэтыя намеры.

Што ж гэта такое адбываецца з нашым народам і нашай супольнасьцю на працягу вось ужо больш чым 300 апошніх гадоў! Чаму такая вялікая гістарычная культура на ўсходзе Эўропы, як беларуская, занепадае, а насельніцтва зьмяншаецца? Чаму беларусы практычна выпалі з гістарычнага парадку дэмаграфічнага разьвіцьця?

18 сакавіка сёлета доктар Вітаўт Кіпель прачытаў у Нью-Ёрку рэфэрат з нагоды 83-й гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выказаў дакладную, на мой погляд, думку аб тым, што галоўнай палітычнай звышзадачай пэрманэнтнай расейскай агрэсіі на Беларусь было не настолькі зьнішчэньне беларускай дзяржаўнасьці на заходняй мяжы Расеі, колькі ўвогуле фізічнае вынішчэньне беларускай нацыі. І пачалося ўсё мэтадычна, як лічыць В. Кіпель, менавіта з сярэдзіны XVII стагоддзя, ад часу, калі стала ўжо складвацца расейская імпэрыя. (Расея аб’явіла сябе імпэрыяй у 1721 г.)

Такой самай думкі прытрымліваліся некалі гісторыкі Міхась Ткачоў і Мікола Ермаловіч. Вывучэньнем гэтага пытаньня на раньнім этапе (ХVІІ-е стагоддзе) займаецца гісторык Генадзь Сагановіч і іншыя дасьледчыкі.

У сярэдзіне ХVІІ стагоддзя была страшная вайна паміж Расеяй і Вялікім Княствам, якая доўжылася з 1654 па 1667 год і закончылася перамогай беларусаў, але вынікі яе для нашай краіны, нягледзячы на перамогу, былі жахлівымі. Па-першае, расейцы на нашу зямлю напалі і вайна доўгія гады адбывалася на нашай тэрыторыі. Але нават ня ў гэтым сутнасьць. Расейцы, заняўшы беларускую тэрыторыю, ужывалі тактыку генацыду – татальнага вынішчэньня цывільнага насельніцтва. Палітыка выпаленай зямлі на часова акупаваных беларускіх землях была сплянаваная рускім царом Аляксеем Міхайлавічам і яго ваяводамі і праводзілася масава, мэтадычна і пасьлядоўна. Маскоўцы стварылі спэцыяльныя атрады, задача якіх заключалася ў тым, каб спальваць беларускія паселішчы і забіваць усіх людзей, вынішчаць усё жывое. Маскавіты арганізавалі прадуманае і пастаяннае людабойства на захопленых землях Беларусі і займаліся гэтым увесь час, пакуль, нарэшце, іх ня выгналі.

У выніку генацыду і ваенных дзеяньняў Беларусь, па падліках вучоных, страціла ад 51 да 53 адсоткаў насельніцтва. Маскоўцы забілі больш за 1 мільён 800 тысячаў цывільных беларусаў. Усходнія беларускія землі: Смаленшчына, Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына – абязьлюдзелі. Там засталося жывых толькі 30 адсоткаў людзей.

З таго часу і да сёньняшняга дня не было больш страшнай народнай катастрофы, чым чалавечая катастрофа Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя. Ні генацыд армянаў, ні галакост габрэяў немагчыма нават параўноўваць з тым, што адбывалася ў Беларусі тры з паловай стагоддзі таму.

Вобразна кажучы, з таго часу наш народ нібы падрэзалі. Было амаль поўнасьцю пазабіванае насельніцтва беларускіх гарадоў. (Ад 70 да 95 адсоткаў людзей загінула ў кожным горадзе.) Парушылася сацыяльная структура грамадзтва, зьніклі цэлыя пласты насельніцтва. Беларусь страціла бальшыню сваіх мяшчанаў, купцоў, рамесьнікаў, эліту гаспадарства. Апусьцелыя землі пазарасталі кустоўем, травой. Беларуская дзяржава і грамадзтва ўжо не змаглі падняцца, хутка аднавіць насельніцтва, маёмасьць, нерухомасьць, рамесную вытворчасьць, багацьце зямлі і людзей.

Як археоляг я займаўся позьнім сярэднявеччам, якраз пэрыядам з XIV да XIX стагоддзя. Нас, дасьледчыкаў, усіх уражвала тая акалічнасьць, як выразна наша зямля адлюстравала катастрофу. Культурныя пласты XVІ-XVІІ стагоддзяў найбольш багатыя і найбольш насычаныя вельмі разнастайным рэчавым матэрыялам высокага ўзроўню. Але вось пайшоў пласт XVІІІ стагоддзя. Відовішча ўражвае. Ён надзвычай бедны знаходкамі і пусты, намэнклятура і ўзровень знаходак абмежаваныя. І так па ўсёй Беларусі. Зямля зафіксавала катастрофу і рэгрэс матэрыяльнай культуры, заняпад гандлю, рамёстваў, узроўню жыцьця, зьмяншэньне колькасьці насельніцтва і зьбядненьне людзей.

У той жа час Расея, пры дапамозе немцаў, ператварылася ў імпэрыю і ўвесь час нарошчвала агрэсію. Зацяжная Паўночная вайна яшчэ больш пагоршыла становішча. Цяпер генацыд беларускага насельніцтва прадаўжаў шалёны рускі цар Пётра І. Наступная руская царыца немка Кацярына дамаглася ў канцы ХVІІІ стагоддзя ліквідацыі беларускай дзяржавы і анэксіі Беларусі.

З гэтага часу, згодна расейскіх плянаў, гісторыя для беларусаў павінна была скончыцца, а народ – не існаваць. Быў зачынены ўнівэрсітэт у Вільні, ліквідаваныя базылянскія манастыры і школы, зьнішчана беларуская адукацыя і кнігадрук, ліквідаваная грэка-каталіцкая вера, забітыя і замучаныя тысячы вуніятаў, манахаў і сьвятароў, спаленыя беларускія кнігі, іконы і абразы. Потым – забароненая беларуская мова і назва Беларусь.

Адразу, ужо з канца ХVІІІ стагоддзя, пачалі зьнішчаць беларускую архітэктуру ў гарадах і перарабляць гістарычную пляніроўку беларускіх гарадоў. Потым стварылі спэцыяльны «будаўнічы дэпартамант», які займаўся разбурэньнем і перабудовай беларускіх цэркваў пад кананізаваны «рускі стыль».

Па маіх падліках, да канца ХІХ стагоддзя гэты дэпартамант разбурыў і часткова перабудаваў пад рускую моду каля 2000 беларускіх храмаў.

Гэтак жа прадумана вынішчалі здольных людзей, асабліва адукаваную моладзь і шляхту, якую душылі пад відам змаганьня з крамолай. Пэрспэктыўных асобаў з сялянства звычайна забіралі ў рускае войска на 25 гадоў. У рускай вайсковай душагубцы зьніклі тысячы беларускіх талентаў і змагароў. Найбольш вядомая трагічная гісторыя з паэтам Паўлюком Багрымам, якога згнаілі ў расейскім войску, а рукапісы вершаў зьнішчылі. Застаўся адзін толькі выдатны верш, які, дарэчы, забясьпечыў Багрыму месца ў беларускай літаратуры.

У другой палове ХІХ стагоддзя рускія палітыкі, вучоныя ды пісьменьнікі істотна ўдакладнілі канцэпцыю вынішчэньня беларусаў. Галоўным яе зьвяном стала татальная русіфікацыя. «Руская школа зробіць больш, чым рускі штык», – казалі яе прапагандысты (тыпу Карнілава). «Главное в русификации края – это чтобы научить белорусских мальчиков петь русские песни», – пісаў у 1896 годзе ў «Биржевых ведомостях» нейкі адданы рускі патрыёт.

Усё, што не памяшчалася ў рамкі русіфікацыі і выходзіла за гэтыя рамкі, перасьледвалася, найбольш здольных – зьнішчалі.

Уражваюць катаваньні паэта Адама Гурыновіча за беларускія вершы. Засталіся нават астрожныя фатаграфіі, дзе яго, зьбітага, сфатаграфавалі як злачынцу.

Пачатак ХХ-га стагоддзя. Карусь Каганец, Алесь Гарун, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Якуб Колас, Алесь Бурбіс, дзясяткі лепшых – турма і катарга. Пасьля рускай турмы выжыў толькі Якуб Колас. Усе астатнія неўзабаве памерлі ад сухотаў.

1-я Сусьветная вайна. Беларусь страціла каля паўтара мільёна людзей. Вайна вялася не на рускай, а на беларускай тэрыторыі. Пры адступленьні рускія войскі ў абавязковым парадку спальвалі ўсё, што магло б дастацца немцам: збожжа на корані, усе харчовыя запасы, масты, забівалі жывёлу і г.д. Пачаўся голад. Для бальшыні беларускага насельніцтва была аб’яўлена абавязковая эвакуацыя. Шмат інтэлігентных беларусаў схапілі ў рускае войска, адкуль яны ўжо ў большасьці не вярнуліся.

А потым пачаўся бальшавізм, калектывізацыя, сталінізм, Курапаты, брэжнеўшчына ды псіхушкі. Вынік – каля 3-х мільёнаў забітых беларусаў, і сярод іх лепшыя, найбольш адукаваныя, актыўныя таленавітыя і працавітыя людзі нацыі.

У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа.

Тое, што зьнішчэньне Беларусі ўвесь час, пачынаючы з ХVІІ стагоддзя, было галоўным рускім геапалітычным інтарэсам на захадзе, расейцы, фактычна, і не хавалі. (Ельцынская вялікадзяржаўная дактрына аднаўленьня расейскай імпэрыі, складзеная ў 1995 г., таксама пра гэта сьведчаць.)

У рускай заходняй палітыцы ўвесь час існуе ўнутраная ўстаноўка на фізічнае вынішчэньне беларускай нацыі. Становішча, якое склалася, патрабуе спэцыяльнага аналізу, каб выразна высьветліць гэтае калектыўнае злачынства цэлых пакаленьняў рускіх палітыкаў, учыненае над беларусамі. Ненавісныя адносіны да нас, беларусаў, з боку расейскай дзяржавы, асабліва добра відаць, калі нішчыцелі адыходзяць ад прынцыпу выбранасьці і пачынаюць масавае забойства простых людзей – цывільных беларусаў, гэтак жа, як у сярэдзіне ХVІІ стагоддзя.

Звычайна ў такіх выпадках выкарыстоўваецца вайна, альбо нейкія надзвычайныя абставіны, якія часам штучна ствараюцца. Чым, напрыклад, можна растлумачыць той факт, што калі ў 1944 годзе (пасьля заняцьця Беларусі савецкімі войскамі) моц беларускіх хлопцаў мабілізавалі ў савецкую армію і амаль без абучэньня адразу накіравалі на перадавую? Іх гналі бяз зброі ў непатрэбныя атакі пад нямецкія кулямёты. Альбо зь вінтоўкамі, ды без патронаў. А калі тыя, што выжывалі пад нямецкімі кулямі, уцякалі назад – іх сустракаў кулямётны агонь энкавэдзісцкіх «загрядотрядов». Я ўжо не кажу, што «загрядотряды» стралялі таксама і ў плечы.

Так былі расстраляныя тысячы беларусаў. Рускія выкарыстоўвалі вайну, і нават франтавыя баі, з мэтай генацыду беларускай нацыі. Не па немцах ім абходзіла ў першую чаргу страляць, а разам зь немцамі – па беларусах. І не прыдзярэшся: маўляў, загінулі ў баі зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Я ўжо ня буду тут гаварыць пра так званых «савецкіх партызанаў» і іхныя дачыненьні да беларусаў у час вайны. Гэта асобная размова. Вядома, як у асяроддзі самых партызанаў энкавэдзісты вынішчалі беларускіх камандзіраў, як правакавалі нямецкія спаленьні беларускіх вёсак, як рабавалі і мардавалі беларускае насельніцтва.

Вернемся ў 30-я гады. Я ўжо не аднойчы пісаў раней, што сталінскі генацыд на Беларусі меў асаблівы характар. Беларускае насельніцтва вынішчалі плянава. Усім савецкім адміністрацыйным і партыйным кіраўнікам спускалі разнарадку на квартал выявіць адпаведную колькасьць «ворагаў народу». Разнарадка спускалася на кожную беларускую вёску і на кожнае прадпрыемства. Кожнае міністэрства мела свой аддзел па ГУЛАГу.

Разнарадкі выконваліся. Кожную ноч каціліся па беларускіх вуліцах і вёсках чорныя энкавэдзісцкія буды-крумкачы і загружаліся ахвярамі.

У памежжы з польскай акупацыйнай зонай савецкім памежнікам давалі вінтоўку і рыдлёўку. Калі такі памежнік сустракаў у бязьлюдным месцы беларуса ці беларуску, ён павінен быў чалавека застрэліць і сам рыдлёўкай закапаць труп. Сяляне вельмі баяліся, каб не спаткаць ваеннага з рыдлёўкай. (Усё гэта ўжо было надрукавана ў беларускім друку ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, але неяк нібы і не ўскалыхнула цяперашніх людзей.)

Сітуацыя з памежнай зонай і нават кампанія з «ворагамі народа» падаваліся нібы працяг становішча вайны і выкарыстоўваліся як маніпуляцыі для зьнішчэньня людзей.

Але жахлівасьць камуністычнага генацыду ня толькі ў яго заплянаванасьці. Вынішчаліся, перш за ўсё, разумныя, працавітыя, адукаваныя, прыстойныя, паважаныя, актыўныя, здаровыя, таленавітыя людзі, эліта народу, інтэлект нацыі. Так былі амаль поўнасьцю зьнішчаныя беларускія вучоныя і пісьменьнікі, палітыкі і грамадзкія дзеячы, мастакі і настаўнікі, адміністратары і гаспадары, нават камуністычны беларускі партыйны апарат.

Гэтая палітыка тлела пасьля вайны. Пазачынялі беларускія школы. Выхаласьцілі літаратуру і мастацтва. Выгналі беларускую мову з афіцыйнага ўжытку. Над скошаным пакаленьнем легіёны наглядчыкаў сачылі, каб нічога не паднялося, каб нічога ня вырасла беларускага.

Мы бачым, як беларуская трагедыя Чарнобылю расцягваецца ў часе – гэта ёсьць выкарыстаньне ўмоваў экалягічнай катастрофы дзеля генацыду беларускага насельніцтва.

Беларусы змагаюцца на ўсіх узроўнях, але зададзенасьць вынішчальнай тэндэнцыі з боку рэжыму Лукашэнкі відавічная.

«Ідзе вялікая Чарнобыльская вайна, – піша Уладзімер Старчанка. – Для беларусаў чарнобыльская навала па сваіх дэмаграфічных наступствах значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус. Але яшчэ страшней тое, што мы ня ведаем, на колькі большую за вайну шкоду гэтая катастрофа нам прынясе ў пэрспэктыве». («Ніва», – 2001, 29 красавіка)

Страшны «ёдны ўдар» у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каляніяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчаньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага абпраменьваньня.

У 1986-87 гг. камуністычна-дзяржаўнай медыцынай, па падказцы зьверху, было вынішчана, шляхам забіцьця плоду, цэлае пакаленьне беларусаў. (Прымушалі жанчын рабіць аборты ў сувязі з чарнобыльскай пагрозай.) Гэта было абсалютна неапраўдана ні зь медыцынскага, ні з маральнага, ні зь якога іншага гледзішча. Потым, прадаўжаючы медыцынскі генацыд, распрацавалі злавесную палітыку па спыненьні нараджальнасьці беларусаў і забіцьцю чалавечага зародка ва ўлоньні жанчыны.

«Сёньня з кожных трох зачатых беларусаў, – піша Ўладзімер Старчанка, – двух забіваюць у жываце маці! Фактычна, некалькі пакаленьняў беларусаў у літаральным сэнсе былі спушчаныя ў бальнічны ўнітаз. Гэта нябачны ў сьвеце і ганебны факт... Гітлеру такое і ня сьнілася».

І сапраўды, ня сьнілася. У Беларусі, дзе зьмяншаецца насельніцтва, практыкуюць стэрэлізацыю жанчынаў. Жанчыны горада Барысава засьведчылі, што ім, адразу ж пасьля народзінаў дзяцей, лекары жаночай кансультацыі ўльтыматыўна прапаноўвалі ў якасьці кантрацэптываў карыстаць так званую «унутрыматачную сьпіраль» або іншыя сродкі прадухіленьня цяжарнасьці. Калі ж парадзіхі адмаўляліся гэта рабіць, ім «мэдыкі» не выдавалі дакуманты дзеля атрыманьня належнай у такіх выпадках грашовай дапамогі на немаўлят.

Барысаўчанка Ірына Сільніцкая (маці двух дзяцей, меншаму – 9 месяцаў) сьведчыць: «Сказалі: пакуль не паставіш сьпіраль, ніякай дапамогі табе ня будзе. Дапамогі я так і не атрымала, бо сьпіраль я ставіць не захацела... Грошай катастрафічна не хапае». («Беларускія Ведамасьці»,– 2000, №4(27), с.13)

Аналягічныя гісторыі распавялі барысаўчанкі Галіна Раскоша, Алеся Ясюк, Ларыса Грэбнева ды іншыя.

У жаночай кансультацыі горада Барысава загадчыца гінекалягічнага аддзяленьня Тамара Барысавец патлумачыла, што такі «парадак» вызначае пастанова Саўміна БССР, прынятая летам 1991 г. Загадчыца паведаміла таксама, што іхняя «кансультацыя» праводзіць стэрэлізацыю шматдзетных маці, каб пазьбегнуць, маўляў, нараджэньня хворых дзяцей і росту «асацыяльных» сем’яў. («Беларускія Ведамасьці»,– 2000, №4(27), с.13)

15-га чэрвеня мінулага году супраць гінекалягічнага генацыду адкрыта выступілі барысаўскія жанчыны і мужчыны. Група асобаў арганізавала пікет. Усіх арыштавалі і судзілі.

У выніку масавага забойства зародкаў людзей, а таксама з прычыны хваробаў, выкліканых радыяцыяй, беларуская нацыя раптам пачала хутка выміраць. Вымірае ўжо ў сярэднім сто тысячаў беларусаў у год. Калі беларуская супольнасьць ня здолее пазбавіцца ад агрэсіі расейскага каляніялізму і ня выправіць становішча з Чарнобылем, то ў ХХІ стагоддзі не застанецца ніводнага беларуса. Увесь народ вымардуюць і вымараць у пень, да апошняга чалавека.

Я ўжо пісаў ня раз пра тое, як вынішчыўшы беларускую нацыянальную эліту і абапіраючыся на прамаскоўскую каляніяльную адміністрацыю ў Беларусі, расейскае КГБ у сярэдзітне 90-х гадоў палітычным мэтадам ажыцьцявіла захоп беларускай улады знутры. Адбылася ўнутраная акупацыя. Зараз падрыхтоўваецца захоп нацыянальнай маёмасьці Беларусі пад выглядам прыватызацыі і адначасна ажыцьцяўляецца акупацыя беларускай тэрыторыі.

Тыя забруджаныя радыёактыўнымі рэчывамі землі на Гомельшчыне і Магілёўшчыне, зь якіх прымусова выселілі беларусаў, цяпер інтэнсіўна засяляюць крымінальнікамі, наркаманамі, «бамжамі», рускімі адкідамі грамадзтва з Расеі, Сібіры, краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу. Гэтыя адлучаныя ад нашых людзей тэрыторыі ўжо не пустуюць. Там ствараецца руская крымінальная зона з сваім самакіраваньнем, непісанымі законамі і фінансамі (ад перавалу наркотыкаў). Каляніяльныя ўлады Беларусі даюць ім від на жыхарства, і нават грамадзянства. Так адбываецца калянізацыя беларускай чарнобыльскай тэрыторыі Расеяй.

Гэта тыповая і гістарычная расейская палітыка. На замацаваньне здабытых тэрыторыяў кідалі (высялялі, выганялі, заахвочвалі) крымінальнікаў, бандытаў, тацяў, авантурыстаў ды валацуг. Імі, перш за ўсё, засяляліся падбітыя землі каля Каўказу, на Поўдні ды ў Сібіры, зь іх фармаваліся банды Ермака ды Сьценькі Разіна, ды «вольнае казацтва». Гэтак аднаўлялася новая імпэрыя Чынгіз-Хана.

Тое самае робіцца цяпер у сучасным варыяньце. Расея, за кошт чарнобыльскай Беларусі, вырашае свае праблемы перанасычанасьці крымінальнікамі, уцекачамі зь мясьцінаў, дзе яна вядзе брудныя войны, бамжамі, апушчанымі людзьмі, абрабаванымі рускім крымінальным «капіталізмам». Расея ськідвае іх у чарнобыльскую Беларусь і адначасна займае расчышчаную ад беларусаў тэрыторыю. Пры патрэбе, там апынецца і зброя, і неабходныя людзі, і падымецца прапагандысцкі лямант («рускіх абіжают»).

Акупацыя беларускай зямлі расейскай крымінальшчынай адбываецца на вачах тысячаў беларусаў, сагнаных з радзімы. Гэта ў іхных, ужо зарослых быльлём, родных хатах бадзяжны паселены гун...

Ці разумее хоць беларуская інтэлектуальная маса, ці разумеюць вярхі грамадзтва сэнс гісторыі, што рухаецца перад імі?.. Ці хочуць яны жыць, ці жадаюць яны шчасьця дзецям?

Старчанка разумее. Ён піша: «Фактычна на працягу 15 постчарнобыльскіх гадоў супраць беларусаў каляніяльнымі ўладамі вядзецца неабвешчаная прыхаваная вайна, мэта якой – зьнішчэньне беларускага народа, вызваленьне жыцьцёвай прасторы і засяленьне яе прышлымі элемэнтамі. Дзеля гэтага не выкарыстоўваюцца, як у ранейшыя часы, самалёты, танкі, агнястрэльная зброя, газавыя камэры і не будуюцца «асьвенцымы». Хаця і пачалася яна ўвесну 1986 года якраз з таго, што савецкія ваенныя самалёты асаджалі радыяцыйныя аблокі на Гомельшчыну і Магілёўшчыну.

У век інфармацыйных і палітычных тэхналёгіяў у гэтым няма патрэбы. Асабліва, калі гаворка ідзе пра зьнішчэньне зрусіфікаванага за 200 гадоў каляніяльнага існаваньня «братняга» беларускага народу, якому нож пад сэрца можна засунуць, гледзячы проста ў вочы і гаворачы пяшчотныя словы пра вечную любоў і інтэграцыю. Нашыя даверлівыя людзі ўсяроўна пярэчыць ня будуць». («Ніва»,– 2001, 29 красавіка)

Аўтар прыходзіць да высновы, што трэба «паўстаць на абарону сваіх дзяцей, бо іншага ня дадзена!».

Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учынены над беларускай нацыяй. Злачынства ад самага пачатку цынічна разыгрывалася на нашых вачах.

Па сваіх наступствах, якія ўжо ёсьць, і асабліва якія яшчэ наступяць, чарнобыльскі генацыд можна параўнаць толькі з людабойствам сярэдзіны XVII стагоддзя, з калектывізацыяй і бальшавіцкім тэрорам 30-х гадоў. Чарнобыль страшны тым, што наступствы яго разьвіваюцца на працягу пакаленьняў, разбуральна дзейнічаюць і нарастаюць, як лавіна ў гарах. 50 мільёнаў кюры, што адпавядае 500-м атамным хірасімскім бомбам, абрынулі на наш народ у 1986 годзе. Гэты ўсяленскі выбух, запаволены ў часе, – прадаўжаецца.

Адносіны цяперашняга рэжыму да чарнобыльскага пытаньня дакладна ўкладваюцца ў рамкі канцэпцыі вынішчэньня беларусаў з выкарыстаньнем сітуацыі. (У дадзеным выпадку – ядзернай катастрофы.)

У прынцыпе, па маіх назіраньнях, рэжым Лукашэнкі ў цэлым падрыхтаваны да правядзеньня масавых рэпрэсіяў беларускай эліты. Рабіць гэта будуць, вядома, не беларусы, а хутчэй за ўсё, рускія часткі «спэцназу». Сістэма ўжо створаная і доступ расейскіх ваенных у беларускія ўнутраныя войскі адчынены. Практычныя навыкі адпрацоўваюцца на чачэнцах у Ічкерыі.

Пакуль што ў Беларусі зьнішчаюць толькі актыўных людзей, якія, на думку тых, хто гэтым кіруе, могуць нейкім чынам пагражаць уладзе. Пры стварэньні адпаведных умоваў, якімі зьяўляюцца перш за ўсё анэксія Беларусі, уключэньне яе ў склад Расеі і ліквідацыя дзяржаўнасьці, махавік бандыцкай палітычнай машыны сучаснага рускага кагэбізму запрацуе на ўсю моц. У гэтым можна не сумнявацца. Беларуская нацыя тады будзе канчаткова фізічна вынішчаная. Арсэналу прыёмаў у расейцаў хапае.

Раздумляючы над сказаным, зноў і зноў вяртаюся ва ўяўленьнях у ХVІІ-е стагоддзе, бо адтуль усё пачалося. Надлом здарыўся менавіта тады, калі раптоўна, за кароткі час, Беларусь страціла больш за палову сваіх жыхароў і апусьцела зямля.

Калі разглядаць народ як адзіны арганізм, то магчыма, што для кожнай супольнасьці ёсьць нейкая парогавая мяжа людзкіх стратаў, перакрочыўшы якую, народ ужо ня можа ўзьняцца і нібы застывае ў разьвіцьці ў вечным цярпеньні і змаганьні самога з сабой. Непрыяцелям застаецца толькі мэтадычна зьнішчаць эліту паралізаванага грамадзтва і валодаць яго душой.

Уражвае, што вялікі народ вялікай краіны, якая распрасьціралася ад мора да мора, стаў аб’ектам генацыду; выйграў вайну, але страціў насельніцтва і ўпаў.

І не даюць падняцца гэтаму народу. Як толькі ён выкарабкваецца, каб стаць на ногі, яго тут жа зноў сьпіхваюць у яму.

Беларускі сьвет так і не знайшоў спосабу эфэктыўнай барацьбы з варварствам. А гэта мусіў бы быць актыўны спосаб. Бо нельга ваяваць толькі на сваёй тэрыторыі.

Які выхад, як збавіцца ад вынішчэньня? Выснова відавочная. Цяперашняе пакаленьне беларусаў, і асабліва тое, якое ўступае зараз у актыўнае жыцьцё, павінны пераглядзець дачыненьні з Расеяй і тыя адносіны да яе, якія былі накінутыя нам за часы акупацыі і савецкага каляніялізму. Расею нельга дапускаць у беларускую палітыку. Нельга мець ніякіх агульных справаў з Расеяй, ніякіх саюзаў і карпарацыяў ды сумесных прадпрыемстваў. Трэба захоўваць зь ёй мірныя дачыненьні праз добрую мяжу. Неабходна будзе, магчыма, на даўжэйшы час, абмежаваць да мінімуму (5-7 адсоткаў) гандаль з Расеяй, каб аберагчы беларускую палітыку, эканоміку і фінансавую сістэму ад расейскіх разбуральных уплываў, дэфолтаў, інфляцыі, палітычных і эканамічных авантураў.

Неабходна спыніць штучна створаную і нявыгадную нам энэргетычную прывязанасьць да рэсурсаў Расеі; ліквідаваць наступ рускай маскультуры і сістэму дэзінфармацыі ў электронным інфармацыйным полі Беларусі. Трэба паставіць заслон палітычнай агрэсіі з боку Расеі на Беларусь.

Цяперашнія беларусы мусяць, нарэшце, зразумець: ніколі ў гісторыі Расея не была нашым сябрам і прыхільнікам, ня ёсьць цяпер і ніколі ня будзе ў будучыні. Спрачацца можна з сябрамі. Зь непрыяцелямі трэба трымацца на адлегласьці і захоўваць карэктныя дачыненьні. Гэта называецца – мірнае суіснаваньне.

Усялякае збліжэньне з Расеяй было і будзе небясьпечным і разбуральным для беларусаў. Бо варожаьць з боку Расеі і расейцаў да беларускай дзяржаўнасьці, свабоды і незалежнасьці – пэрманэнтная. Цяперашняя руская палітыка зноў, і як заўсёды, гэта наглядна пацьвярджае.

Ня гледзечы ні на якія перамены ўлады ў Крамлі, Расея застанецца ўвесь час агрэсіўнай у дачыненьні да Беларусі і іншых краінаў да таго часу, пакуль яна будзе існаваць як імпэрыя і захоўваць канглямэрат каляніяльных народаў. Рускія ня могуць стаць свабодным народам, уціскаючы і душачы іншыя народы і кажучы (як у Чачэніі), што ўсюды «іхняя зямля». Брудная вайна і людабойства, якое праводзіць Расея ў Ічкерыі, выклікае агіду да рускай улады і рускай палітыкі.

Маючы суседам агрэсіўную імпэрыю на ўсходзе, цяперашнія і будучыя беларускія палітычныя дзеячы мусяць будуць заўсёды праводзіць актыўную міжнародную дзейнасьць, калі ўсьвядомяць толькі, пры якіх умовах можа бясьпечна існаваць Беларусь. Карфаген павінен быць разбураны. Павінны быць спыненыя гэты вечны агрэсіўны паход на Захад і зьнішчэньне Беларусі, што доўжацца стагоддзямі.

Дзеля таго, каб выжыць і зьберагчы нацыю, беларусам неабходна першачаргова вырашыць дзьве задачы: канчаткова збавіцца ад расейскага каляніялізму і ліквідаваць наступствы Чарнобылю. Адно з другім спалучанае. Без спыненьня каляніяльнай палітыкі Расеі ў Беларусі, без умацаваньня незалежнай Беларускай дзяржавы, беларускага права і свабоды, пазьбегнуць вынішчэньня і ліквідаваць Чарнобыльскую вайну немагчыма.

У 1988 годзе, зыходзячы зь неабходнасьці вырашэньня гэтых дзьвюх галоўных задачаў, паўстаў, аб’яднаны нацыянальнай ідэяй, Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне».

Тое, што ўдалося падняць Фронту, выклікае павагу і зьдзіўленьне у тых, хто разумее маштабы вынішчэньня нацыі. Але спыніць расейскую каляніяльную агрэсію і перамагчы ў Чарнобыльскай вайне, калі змагаецца толькі актыўная частка змагароў, – цяжка. Гэта задача ўсяго беларускага грамадзтва.

Так былі расстраляныя тысячы беларусаў. Рускія выкарыстоўвалі вайну, і нават франтавыя баі, з мэтай генацыду беларускай нацыі. Не па немцах ім абходзіла ў першую чаргу страляць, а разам зь немцамі – па беларусах. І не прыдзярэшся: маўляў, загінулі ў баі зь нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Я ўжо ня буду тут гаварыць пра так званых «савецкіх партызанаў» і іхныя дачыненьні да беларусаў у час вайны. Гэта асобная размова. Вядома, як у асяроддзі самых партызанаў энкавэдзісты вынішчалі беларускіх камандзіраў, як правакавалі нямецкія спаленьні беларускіх вёсак, як рабавалі і мардавалі беларускае насельніцтва.

Вернемся ў 30-я гады. Я ўжо не аднойчы пісаў раней, што сталінскі генацыд на Беларусі меў асаблівы характар. Беларускае насельніцтва вынішчалі плянава. Усім савецкім адміністрацыйным і партыйным кіраўнікам спускалі разнарадку на квартал выявіць адпаведную колькасьць «ворагаў народу». Разнарадка спускалася на кожную беларускую вёску і на кожнае прадпрыемства. Кожнае міністэрства мела свой аддзел па ГУЛАГу.

Разнарадкі выконваліся. Кожную ноч каціліся па беларускіх вуліцах і вёсках чорныя энкавэдзісцкія буды-крумкачы і загружаліся ахвярамі.

У памежжы з польскай акупацыйнай зонай савецкім памежнікам давалі вінтоўку і рыдлёўку. Калі такі памежнік сустракаў у бязьлюдным месцы беларуса ці беларуску, ён павінен быў чалавека застрэліць і сам рыдлёўкай закапаць труп. Сяляне вельмі баяліся, каб не спаткаць ваеннага з рыдлёўкай. (Усё гэта ўжо было надрукавана ў беларускім друку ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, але неяк нібы і не ўскалыхнула цяперашніх людзей.)

Сітуацыя з памежнай зонай і нават кампанія з «ворагамі народа» падаваліся нібы працяг становішча вайны і выкарыстоўваліся як маніпуляцыі для зьнішчэньня людзей.

Але жахлівасьць камуністычнага генацыду ня толькі ў яго заплянаванасьці. Вынішчаліся, перш за ўсё, разумныя, працавітыя, адукаваныя, прыстойныя, паважаныя, актыўныя, здаровыя, таленавітыя людзі, эліта народу, інтэлект нацыі. Так былі амаль поўнасьцю зьнішчаныя беларускія вучоныя і пісьменьнікі, палітыкі і грамадзкія дзеячы, мастакі і настаўнікі, адміністратары і гаспадары, нават камуністычны беларускі партыйны апарат.

Гэтая палітыка тлела пасьля вайны. Пазачынялі беларускія школы. Выхаласьцілі літаратуру і мастацтва. Выгналі беларускую мову з афіцыйнага ўжытку. Над скошаным пакаленьнем легіёны наглядчыкаў сачылі, каб нічога не паднялося, каб нічога ня вырасла беларускага.

Мы бачым, як беларуская трагедыя Чарнобылю расцягваецца ў часе – гэта ёсьць выкарыстаньне ўмоваў экалягічнай катастрофы дзеля генацыду беларускага насельніцтва.

Беларусы змагаюцца на ўсіх узроўнях, але зададзенасьць вынішчальнай тэндэнцыі з боку рэжыму Лукашэнкі відавічная.

«Ідзе вяліка

Дадаць у: