Дарагія землякі, дарагія Беларусы!
Настае Сьвята Божага Нараджэньня.Віншую са Сьвятам! Сьветлага Дня!
Гэта быў пачатак новага чалавецтва, новай культуры, накіраванай на асэнсаваньне і падрыхтоўку да вечнага жыцьця ў Сусьвеце.
Нічога больш важнага ў гісторыі людзей мы ня ведаем. На Зямлю прыйшоў Богу якасьці Сына Божага і ў вобразе чалавека. З Хрыстом прышло Хрысьціянства, якое перамяніла чалавецтва. Яно прынесла людзям усьведамленьне вышэйшай справядлівасьці і сэнс існаваньня. Жыцьцё напоўнілася аптымізмам і пэрспэктывай быцьця.
Не губляйма яе ніколі. Цемра сканае, дзе б яна не ўзьнікала, у якім бы вобразе не зьяўлялася, якое б не набывала аблічча. Адкідайма яе!
Хрыстос нарадзіўся. Славім Яго!
24 сьнежня 2018 г. Зянон Пазьняк