НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

І. Зацемка пра "сякеру пад лавай"

Нядаўна на Юцюбе (https://www.youtube.com/watch?v=4qH9hRNJ05A) зьявілася відэа аб АЗС (Арганізаваная Злачынная Супольнасьць) Лукашэнкі. Выклалі яго ў публічную сфэру "сакрэтныя аўтары", пададзеныя як супрацоўнікі КГБ, Генеральнай пракуратуры, ворганаў унутраных спраў, Вярхоўнага суда і т.п. Маўляў, гэта вам ня жарты. Спэцы.

Тут у відэа пададзены вядомыя зьвесткі пра сутнасьць маскоўскай унутраннай акупацыі Беларусі і пра акупацыйную палітыку Масквы, якую яна праводзіць праз рэжым Лукашэнкі і праз сістэму калабарацыі. Падаецца гэта з выглядам людзей, якія адкрылі Амэрыку і знайшлі сякеру пад лавай, без спасылак на гісторыю тэмы, як быццам ня ведаючы, што ўся прамаскоўская афёра ў Беларусі і роля Лукашэнкі была на фактах раскрыта яшчэ ў 1990-х гадах. У 1996 годзе былі сабраныя подпісы дэпутатаў Вярхоўнага Савета аб імпічманце Лукашэнкі. Ратаваць свайго сатрапа ў Менск прыляцела ўсё кіраўніцтва Расеі (акрамя Ельцына). І "выратавалі".

Неўзабаве адбыўся канстытуцыйны пераварот і ў краіне ўсталявалася аўтарытарная дыктатура. Расейская падрыўная праца, абапіраючыся на Лукашэнку, атрымала поўную свабоду дзеяньняў. Шкодніцтва гэтай працы сістэмна раскрывалася беларусамі (найбольш КХП--БНФ) увесь час аж да сьнежня 2024 года.

"Сакрэтныя дасьледчыкі", выступаючы як адкрывальнікі (гэта ж якія людзі -- КГБ!) відаць, разьлічваюць на неабазнанасьць цяперашніх людзей. Але ёсьць і цікавыя зьвесткі. У расповядзе пра гэтую даўно вядомую злачынную схему зьвяртае на сябе ўвагу паведамленьне "схаваных дасьледчыкаў" аб узаемадзеяньні АЗС Лукашэнкі з расейскім мафійным АЗС "Кооператив озеро". Па вопыту гэта не выклікае сумненьняў. Патрэбны толькі факты (для суда патрэбныя).

Тое што агучана пра "Кооператив озеро" -- пакуль што словы, але пацьвярджаецца яно становішчам, якое стварылася ў Беларусі. Праўда, інфармацыя "схаваных дасьледчыкаў" начыста падрывае давер да сябе, калі на паверхню вылезьлі "асьліныя вушы" (32:57 -- 33:07) і на экране зьяўляецца надакучлівы партрэт з набітай аскомай і алергічнай ілжой пра "выбраную" "прэзыдэнтку", "лідарку" etc. Без прпаганды і бяз хлусьні "яны" ня могуць. Хаця іхняя "Арганізаваная Халяўная Супольнасьць" (АХС) ня менш прасунутая. Могуць нават апынуцца на адной судовай лаве разам з АЗС Лукашэнкі.

 

13-ХІІ-2024

Зянон Пазьняк

Дадаць у: