НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ІНСУРГЕНТЫ

ІНСУРГЕНТЫ

(Паведамленьне)

Толькі што (у пачатку чэрвеня) я выдаў сваю новую кнігу "ІНСУРГЕНТЫ". Гэта зборнік п’ес для тэатра і чытаньня. Творчая задача ў тым, каб закласьці падставы для сучаснага беларускага хрысьціянскага тэатра.

У зборніку сем п’ес рознага жанру. Шэсьць на хрысьціянскую тэматыку.

"ІНСУРГЕНТЫ" -- містэрыя ў адной дзеі, пасьвечаная подзьвігу паўстанцаў Каліноўскага, іхняму ўплыву на беларускае Адраджэньне і на сёньняшні дзень.

Драматычная хроніка "АКУПАЦЫЯ" напісана на аснове рэальных падзей 1941-1944 гг. у Менску і пасьвечана дзейнасьці і змаганьню беларускага нацыянальнага падзем’я за часы гітлераўскай акупацыі.

Цыкл з чатырох п’ес павязаны адной тэматыкай -- "ЭВАНГЕЛЬСКІЯ ДЗЕІ". Тут адзначаны знакавыя асобы гісторыі хрысьціянства.

"ІРАД" -- гэта маралітэ напісаная ў стылі Батлейкі і беларускай Народнай драмы.

"ХРЫСТОС" -- аднаактавы міракль аб знакамітых цудах Хрыста.

"ЮДА" -- маралітэ пра жыцьцё і ўчынкі апостала Юды Іскарыёта, што здрадзіў Хрыста і усьвядоміў злачыннасьць сваёй здрады.

"ПЁТРА" -- міракль пра апостала Сымона-Пятра і сашэсьце Духа Сьвятога на дванаццаць вучняў Хрыстовых.

Экзыстэнцыяльна-фантастычная драма "БОЖЫ ДАР" пасьвечана ідэалам свабоды ў апошнія гады існаваньня СССР і савецкай акупацыі. Сацыяльна фантастычныя дзеі адбываюцца ў асобай трыццацікілёмэтровай радыяцыйнай зоне Чарнобыльскай катастрофы.

Прэзэнтацыя кнігі п’ес "ІНСУРГЕНТЫ" адбудзецца ў Нью-Ёрку пасьля зьняцьця карантыну з-за эпідэміі вірусу Ковід-19.

 

22 чэрвень 2020                                       г. Зянон Пазьняк

Дадаць у: