Уступ
Шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, Зянон Пазьняк за гады эміграцыі (1996-2023) выдаў больш за 40 кніг. Прытым на розныя тэмы. Пры гэтым ўсе свае кнігі ад пачатку да канца ён робіць і афармляе сам. Тут і паліталёгія, і гісторыя, і публіцыстыка, і філасофскія разважаньні, і мастацтвазнаўства, вершы, апавяданьні, фатаграфіі, нават паэма, раман ды п’есы.
На працягу 10 гадоў ён выдаваў рэгулярны адраджэнскі часопіс «Беларускія Ведамасьці» (выйшла 70 нумароў) і перапраўляў тыраж у Беларусь (што было ня проста).
Ён навучыўся пісаць у самалёце, ў мэтро і нават у міжгароднім аўтобусе, а паэму Вялікае Княства пісаў між іншым і ў машыне па дарозе куды-небудзь. Ён можа пісаць вершы, слухаючы субяседніка, не выходзячы з настрою і ўстаўляючы рэплікі. Таму кожны год нешта зьяўляецца з друку.
Марыля Якушэвіч