НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

ЛАПІДАРНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

ЛАПІДАРНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Добрая якасьць прэзыдэнта Трампа -- рашучасьць супраць перашкод і паразітных структураў, якіх напладзілася вакол Амэрыкі. Мы ўжо бачылі, колькі міжнародных сінекур (то па клімату, то па гандлі) ён адкінуў прэч. Учора прынята рашэньне аб спыненьні фінансаваньня САЗ (Сусьветная арганізацыя здароўя пры ААН). Галоўная прычына -- няправільная ацэнка эпідэміі каранавіруса "Ковід-19" у Кітаі. Замест таго, каб правільна ацаніць абставіны, зрабіць высновы і рэкамендаваць захады, САЗ падтрымлівала дзеяньні кіраўніцтва Кітая. (Між іншым, Амэрыка фінансуе САЗ на 500 мільёна даляраў, Кітай на 40. І такі паразітызм тут ва ўсім.)

У двух словах, САЗ -- гэта міжнародная арганізацыя медыцынскіх чыноўнікаў пры ААН, якая праблемныя пытаньні вырашае галасаваньнем (а гэта магчымасьць палітыканства ў навуцы). Такім чынам, напрыклад, гэтая арганізацыя выключыла гомасэксуалізм са сьпісу хвароб чалавека (што разьвязала языкі розным лібэральным сэксуалістам і ўзмацніла шальмаваньне нармальных людзей).

САЗ скампрамэтавала сябе ў 2009 годзе, калі аб’явіла сьвіны грып пандэміяй, ад якой па прагнозе САЗ, павінны былі памерці два мільёны чалавек (рэальна памерла каля двух тысячаў, па звестках САЗ -- пяць тысячаў, а пару дзён таму дырэктар САЗ пальнуў аж на 18 тысячаў -- вось такая публіка).

Эўропа тады адмовілася прызнаваць сьвіны грып пандэміяй. На той "пандэміі" моцна разбагацелі тады фармацэўтычныя кампаніі, а некаторыя дурныя, неадукаваныя дыктатары некаторых краін у жаху зьнішчылі ледзь ні ўсё пагалоўе сьвіней у дзяржаве (я пра гэтую антыбеларускую палітыку пісаў якраз у 2009 годзе). Тым часам цяпер, калі разыгралася сапраўдная пандэмія "Ковід-19", гэтыя балваны, апёкшыся на афёры сьвінога грыпу, паводзяць сябе з дакладнасьцю наадварот. І ўсюды злачынства, толькі цяпер пад вынішчэньне кінуты ня сьвіньні, а людзі.

САЗ -- гэта паразітная міжнародная арганізацыя (як і ЮНІСЭФ, зь якой САЗ супрацоўнічае, і т. п.). Закрыцьцё гэтых шкодных сінекур (асабліва ЮНІСЭФ) аздаравіла б абставіны ў сьвеце. Цяпер патрэбныя іншыя арганізацыі на здаровай аснове навукі і разумнага сэнсу, без палітычнай параноі лібэральнага сацыялізму.

Але, на жаль, пра гэта яшчэ пакуль пытаньне не стаіць. Можа пасьля пандэміі паўстане.

15 красавік 2020 г.                                              Зянон Пазьняк

Дадаць у: