Учора у Цэнтральную выбарчую камісію быў накіраваны ліст, тэкст якога зьмяшчаем ніжэй. Зьвесткі аб выніках назіраньня за галасаваньнем зьмешчаны на партыйнай старонцы КХП – БНФ (http://www.narodnaja-partyja.org/ і на старонцы http://www.biel-ruch.org ).
У Цэнтралную Выбарчую Камісію
Рэспублікі Беларусь.
Старшыні ЦВК сп. Л. Ярмошынай
1-га кастрычніка 2012 г.
Па зьвестках нашых назіральнікаў, якія назіралі за папярэднім і асноўным галасаваньнем на 32-х выбарчых участках у12 акругах у васьмі раёнах Менска яўка выбаршчыкаў была ад 19 да 35%.
Аналагічная сытуацыя зафіксавана ў гарадах Баранавічы, Пінск, Магілёў, Слуцк, Салігорск, Клімавічы, Гомель, Ліда, Нясьвіж, Горкі, Браслаў і выбарачна -- у цэлым па Беларусі. На ўсіх участках па ўсёй краіне, дзе адбывалася назіраньне за папярэднім і асноўным галасаваньнем, яўка выбаршчыкаў нідзе не дасягнула паловы выбаршчыкаў ад зарэгістраваных у сьпісах.
Інфармуем Вас, што выбары ў палату прадстаўнікоў, якія праводзіліся ў Беларусі з 18-га па 23-га верасьня гэтага года, не адбыліся і згодна Закона (Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь разьдзел 5, глава 18, арт. 82 ) павінны быць прызнаныя несапраўднымі.
Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Юры Беленькі
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Сяргей Папкоў
Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ