НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

МАБІЛІЗАЦЫЯ

МАБІЛІЗАЦЫЯ

Апошні пэрыяд года поўны падзей і ўрачыстых, і трывожных. Але будзем казаць абгалоўным.

Галоўная ўрачыстая, жалобная і ганаровая падзея года – перапахаваньне герояўПаўстаньня 1863 года ў Вільні. Гэта факт сімвалічны, які засьведчыў, што Каліноўскі ёсьцьСьцягам Беларускай нацыі. Ён засьведчыў, што Вільня была і будзе для беларусаўсьвятым горадам, куды і адкуль вядуць усе шляхі велічы нашай гісторыі.

Непрыяцелі Беларусі, між іншым, добра разумеюць беларускую сакральнасьцьВільні і лучнасьць зь ёй Каліноўскага. Яны хацелі разарваць гэтую лучнасьць, прымітыўнанашкодзіць ажыцьцяўленьню вялікай падзеі. Але нічога зь іхнай авантуры «падпісногаліста» ня выйшла. Я рады, што сябры нашай Партыі актыўна паспрыялі захаваньнюцэласнасьці падзеі і спынілі шкодныя прапановы.

Тым часам сітуацыя зноў вельмі трывожная ў сувязі з актывізацыяй маскоўскайпалітыкі па анэксіі Беларусі. Працэс падаецца пад назовам “паглыбленьня інтэграцыі”, дзескладаецца дэталёва распрацаваны плян анэксіі Беларусі і адбываецца гандаль краінайпаміж дзьвюма мафійнымі (у рэчаіснасьці крымінальнымі) групамі ўлады Масквы і Менска.Нягледзячы на тое, што зьмест змоўніцкіх напрацовак схаваны ў сакрэце, сам працэсплянаваньня захопу Беларусі адбываецца навідавоку ўсяго беларускага грамадзтва.Грамадзтва ўсё гэта бачыць, але складваецца ўражаньне, што людзі ніяк ня могуцьпаверыць, што на вачах ва ўсіх рыхтуецца сьмерць іхняй краіны. Ім падаецца тоеневерагодным.

Тым ня менш “тое” адбываецца незаконна, неканстытуцыйна, бяспраўна. І ўсе нагэта са зьдзіўленьнем і трывогай глядзяць.

Мне ўжо прыходзілася зьвяртаць увагу, што змова аб інтэграцыі, якая адбываеццаза зачыненымі дзьвярыма, і якую мы назіраем, мае ўсе прыкметы дзяржаўнай здрады іменавіта гэтак можа быць ацэнена. Пры наступленьні яе, народ мае права да пакараньняздраднікаў усімі даступнымі сродкамі, уключна да ліквідацыі злачынцаў. Тут не пагроза,але канстатацыя права ў выключных абставінах.

Мы бачым, што ў гандлі пра інтэграцыю змоўшчыкі кіруюцца не законамі, не правам,а палітычнымі інтарэсамі. Гэта мэтадалёгія вайны. Яна небясьпечная тым, што каліпрымаецца палітычнае рашэньне не аснованае на законах і на праве, то яно становіццапрычынай і повадам для агрэсіі. Менавіта так адбываўся захоп Крыма і Данбаса і агрэсіяРасеі супраць Украіны.

Тады, калі ня дзейнічаюць законы, супраціў і актыўнасьць народа могуцьперамяніць становішча. Задача палітычнай партыі змаганьня рыхтаваць народнысупраціў.

Кіраўніцтва нашай Партыі зьвярнулася зь ініцыятывай да ўсяго грамадзтвавыступіць супраць змовы інтэграцыі Беларусі ў Расею і стаць у абарону незалежнасьціБеларусі. Непасрэднымі ініцыятарамі высьупілі Дэпутаты Незалежнасьці. Прапанаванасабраць на 21 сьнежань вялікі мітынг-сход у Менску на Цэнтральнай (Кастрычніцкай)плошчы, а 14-й гадзіне. Гэты мітынг прадстаўнікоў усяго грамадзтва павінен стацьпачаткам шырокай народнай мабілізацыі ўсяго народа супраць інтэграцыі з Расеяй.Незалежнасьць Беларусі мусіць быць абаронена. Мабілізацыя можа стаць пачаткамвялікіх перамен.

Пратэсты супраць змовы інтэграцыі Беларусі ў Расею пачнуцца ў Менску ўжо 20-гасьнежня зь ініцыятывы арганізацыяў БХД і “Разам” (пачатак а 18-й гадзіне на Цэнтральнайплошчы). Назаўтра, 21-га ў суботу, на вялікі мітынг-сход запрашаюцца людзі з усёйБеларусі.

Трэба мець на ўвазе: тое, што Масква адмовілася ад голаснага аб’яўленьня абвыніках змовы і перавяла працэс у рэжым спатканьняў і ўзгадненьняў, тое зусім неабазначае, што змова спынілася і што гэтым яны ня будуць займацца. У разбойстве ёсьцьсутнасьць расейскай псіхічна хворай дзяржавы. Для яе характэрна: падрыхтоўка агрэсіі,захопу, разбурэньня эканомікі суседзяў, інвазія, прапагандысцкі напад, падрыўнаядзейнасьць, агентурная дэзарганізацыя жыцьця іншых краін, вайна і пагроза вайны.
Падрыхтоўка агрэсіі і падрыў Беларусі з боку Расеі ніколі ня спыняцца. Напад можа быцьадкрыты, як на Грузію і Украіну, альбо павольны. Будуць тачыць, як іржа, адкусваць пакавалачку, але ніколі не перастануць, незалежна ад палітычнага характару іхняй улады.

Спыніць гэтую іржавую змову інтэграцыі можа толькі сам народ. І таму патрэбна ягомабілізацыя.

Застаўся няпоўны тыдзень да 21-га сьнежня. Стала зразумела, што інфармацыяпра падзею цалкам кладзецца на нас і на нашыя структуры. Беларускіх нацыянальныхСМІ ў нас даўно ўжо не існуе. Тым часам інфармацыйныя магчымасьці ёсьць і без СМІ. Іхтрэба выкарыстаць.

Змаганьне супраць інтэграцыйнай змовы і мабілізацыя людзей на гэтае змаганьнепавінна стаць цяпер нашай прыярытэтнай задачай. Нельга недаацэньваць падступнасьцізмоўшчыкаў. Тактыка валакіты, зацягваньня і перамоваў, якую яны пачалі, не павінна насрасслабляць. Мы ведаем, што ў любы час яны могуць прымяніць свой бандыцкі выскок.Але задушыць Беларусь зьнянацку ня ўдасца, нават калі палезуць з танкамі, якіядыслякавалі на ўсходніх межах нашай краіны. Мы яшчэ станем сьведкамі краху імпэрыізла.

15 сьнежань 2019 г                              Зянон Пазьняк

Дадаць у: