(для сяброў КХП – БНФ)
БАЙКОТ
Канторская прапаганда пачала наперад заклікаць людзей на фальшывае галасаваньне, калі, напрыклад, Ціханоўскую здымуць з выбараў. Тады, маўляў, усяроўна трэба йсьці галасаваць супраць усіх!
Але гэта будзе падарунак Лукашэнку. Фальсіфікацыйнай машыне, атрымаўшы галасы, застанецца толькі засьведчыць «элегантную перамогу» ўзурпатара.
Калі ня йсьці галасаваць (а гэта фіксуецца дакумэнтальна назіральнікамі), то выбары праваляцца і па закону будуць патрэбныя новыя выбары (бяз Лукашэнкі).
Таму ня слухайце прапагандыстаў, аферыстаў і аферыстак! Ня йдзіце галасаваць на фальшывыя выбары! Ніхто -- на фальшывае галасаваньне! Не галасуйце!
25 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк
------------------------------------------------------------------
ДЗЕЯНЬНІ
1. Ня ўдзельнічаць у папярэднім галасаваньні.
2. Наладзіць назіраньне і грамадзкі кантроль за папярэднім галасаваньнем.
3. Катэгарычна нельга ўдзельнічаць у галасаваньні 9-га жніўня. 9-га жніўня ня йдзіце галасаваць!
4. Наладзіць шчыльны грамадзкі кантроль і назіраньне над прыходам і непрыходам на галасаваньне 9-га жніўня. Зафіксаваць яўку і неяўку ў пратаколах назіраньня.
Трэба памятаць, што пратакольна зафіксаванае негаласаваньне на фальшывых выбарах (яўка меншая за 50%) ёсьць падставай для законнага правядзеньня новых выбараў, а ў выпадку фальсіфікацыі -- доказам фальсіфікацыі. Грамадзкія пратэсты і патрабаваньні ў гэтай сітуацыі набываюць канкрэтную прававую аснову і абапіраюцца на закон. Гэта ў корані зьмяняе карціну пратэсту на карысьць грамадзтва і ў юрыдычным, і ў палітычным, і ў маральным плане.
У выпадку ж масавага галасаваньня, у выніку масавага прыходу на галасаваньне (да чаго замаскавана заклікае кантора) і ў выніку "элегантнай перамогі" Лукашэнкі даказаць дакумэнтальна фальсіфікацыю галасоў немагчыма. Фармальна закон застаецца на баку Лукашэнкі і Ярмошынай. Гэта дае рэжыму фармальную законную падставу задушыць пратэсты, справакаваўшы разбуральныя дзеяньні з боку пратэстантаў. Троэба трымацца разумна. Ня даць сябе разграміць. Не паддацца на паравакацыю. Ня выступіць непадрыхтаванымі.
25 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк