НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Нараджэньне Хрыстова -- Адраджэньне чалавецтва

Нараджэньне Хрыстова --  Адраджэньне чалавецтва

Дарагія землякі, дарагія беларусы!

Віншую ўсіх з Нараджэньнем Хрыстовым і з надыходзячым Новым годам!

Зычу, каб будучы час, які настае, быў спагадным для Беларусі і нашых людзей, каб скончылася ліхалецьце, а ў ліхалецьці, каб гартавалася воля і дух, бо толькі новыя, сьветлыя і моцныя людзі змогуць змагацца, збавіцца ад цемры і адбудаваць вольную сьветлую Беларусь, будуць яе бараніць. Верма ў Бога і сьветлыя дні.

Калі чалавек даўжэй пажыве на сьвеце ў складаным жыцьці, назіраючы перамены, то паступлва пачынае ўсьведамляць, што і свабода, і воля, і ўсё добрае, сьветлае, чыстае, вечнае, увесь сэнс жыцьця чалавечага і народнага якраз у Ім, у Тым, хто стаўшыся чалавекам, пайшоў на Крыж за ўсё чалавецтва на самую страшную і пакутлівую сьмерць.

Паглядзім навокал і ўбачым, што робіцца зь людзьмі і краінамі, якія адмовіліся ад Хрысьціянства. Пустым тое месца не застанецца. Туды лёгка прыходзіць нішчыцель, варвар зь іншаю вераю. І народ, што адмовіўся ад сваёй Веры дзеля свабоды жыць не па запаведзях, але па хаценьню, ня здольны сябе бараніць.

Ці гляньма туды, дзе скопішча зла, дзе бязбожнікі прыстасавалі рэлігію для абслугі крымінальных інтарэсаў, разбою, вайны. І сталіся ворагамі чалавецтва.

Наша Вера ёсьць агульначалавечай і нацыянальнай каштоўнасьцю, бо на ёй вырасла наша культура. Нараджэньне Хрыстова -- гэта адраджэньне чалавецтва, шлях з цемры да сьвятла, да вечнай свабоды, да новага чалавека, які стаўся. Па рознаму людзі йдуць гэтым шляхам. Некаторыя й не патрапілі. Але шмат хто дйдзе і пэўна дайшоў.

Шануйма нашу Веру, Краіну і Мову.

Слава Ісусу Хрысту!

Слава Айчыне.

 

25 сьнежань 2016 г.                                                                                  Зянон Пазьняк

Дадаць у: