НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ШЫБАЛЕТ

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ШЫБАЛЕТ

Для ўкраінцаў цяпер гэта адказ на пытаньне : "ЧЫЙ КРЫМ?" Усе ворагі Ўкраіны на гэтым пытаньні паляцца імгненна, бо яно вымагае адказу па сутнасьці. 

 За часы савецкай акупацыі Чэхаславаччыны ў 1968 годзе нацыянальны шыбалет для грамадзянаў акупаванай краіны гучэў так: "СВАБОДА ЁСЬЦЬ?" Пытаньне без варыянтаў.

8-9 жніўня, праглядаючы выступы пярэстай публікі з асяроддзя групоўкі каля Ціханоўскай, я пачуў сэнтэнцыю: "Расія нам не враг". Хтосьці папляскаў у ладкі і ніхто не супярэчыў. І тут я ўбачыў (гэта ж так проста) -- вось ён беларускі нацыянальны шыбалет (ён вынесены ў прынцып "Вольнай Беларусі", п. 4) па якім усё мераецца ва ўмовах расейскай акупацыі Айчыны, зьнішчэньня Беларускай нацыі, рускага фашызму і маскоўскай вайны. Пытаньне: "РАСЕЯ ВОРАГ?" Па адказе будзе зразумела, хто перад намі.

 

18 жнівень 2022 г.                   Зянон Пазьняк

Дадаць у: