НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Артыкулы

Непапраўныя

Непапраўныя

Людзей, якія адэкватна разумеюць і ўспрымаюць Расею я сустракаў толькі ва Ўсходняй Эўропе. На Захадзе перакручаныя паняцьці пра Расею - гэта ёсьць, відаць, невылечны дыягназ ў палітыцы. Пэрлы, якія яны тут часам нясуць, немагчыма бывае нават уявіць. Прычыны паталёгіі знаходзяцца, відаць, унутры, бо лёгіка не ўплывае. Вось чарговы ўзорчык: «Расея паскорыла б сваю дэмакратычную эвалюцыю, калі б заняла галоўную пазыцыю ў прасоўваньні дэмакратыі ў Беларусь». Гэта З. Бжэзінскі (нядаўна сказаў).

Чытаючы «знаўцаў Расеі» на Захадзе, ўспомнілася мне размова з адной менчанкай, што жыла пад нямецкай акупацыяй. «Немцы, яны, - кажа, - былі, як дзеці. Да іх пойдзе хто і гаворыць хлусьню, што так ды гэтак, чаго не было. А яны й вераць, што той балбоча.»

У гэтым, відаць і сядзіць сакрэт рускай дыпляматыі на Захадзе. Ён просты, як аглобля, - вешаць лапшу на вушы містэрам ды мсьё. А яны й вераць. Паўтараюць пра «дэмакратычную эвалюцыю Расеі» і падтрымліваюць «прасоўваньне яе ў Беларусь.»

25 кастрычніка 2005 г.

Зянон Пазьняк

Дадаць у: