НавіныВідэаАўдыёФотаБіяграфіяКнігіАртыкулыІнтэрв’ю
Галоўная старонка » Навіны

Нешта беспрасьветнае

Нешта беспрасьветнае

            Некаторыя людзі, што глядзяць рускую гёбэльсаўшчыну па тэлебачаньні, відаць, ужо сапраўды павар’яцелі нават у Беларусі. Пачалася клініка мазгоў незалежна ад адукацыі і інтэлекта. Нядаўна на калялубянскім сайце прачытаў наступнае: "Владимир Некляев написал: "основанием для введения военного положения является не только нападение на Республику Беларусь (как было в прежней редакции Закона), но и акт агрессии против любого государства-участника Организации Договора о коллективной безопасности (России, Армении, Казахстана, Таджикистана, Кыргызстана). Из этого следует, что если Украина объявит военное положение и будет вести боевые действия против России, это будет считаться нападением Украины не только на Россию, но и на Беларусь".

             Нікчэмнасьць рускага навукова-мастацкага люмпена, якую мы назіраем у пуцінскай Расеі, нікога не зьдзіўляе. Яны такія. Але каб беларускі творчы інтэлігент гэтак дзіка дазволіў сабе выказвацца пра Украіну, якая бароніць сваю свабоду і незалежнасьць  -- гэта ўжо нешта. Нешта беспрасьветнае.

 

4 лютага 2015 г.                                                                               Зянон Пазьняк

 

Дадаць у: